Джэймс Абрам Гарфілд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 48:
У маладосці Гарфілд знаходзіўся ў цяжкіх умовах на ферме ў Агаё з сваёй аўдавелай маці. Ён працаваў на розных працах, у тым ліку на лодцы на канале. Пачынаючы з 17 гадоў, ён наведваў некалькі школаў у Агаё, затым вучыўся ў [[Вільямс Каледж]]ы ў [[Вільямтауне, штат Масачусэтс|Вільямтауне, штат Масачусэтс]], які ён скончыў у [[1856]] годзе. Праз год, Гарфілд стаў займацца палітыкай як [[Рэспубліканская партыя ЗША|рэспубліканец]]. Ён ажаніўся на [[Лукрэцыя Гарфілд|Лукрэцыі Рудольф]] ў [[1858]] годзе і служыў у [[Сенат штата Агаё|Сенаце штата Агаё]] (1859-1861). Гарфілд выступіў супраць [[Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі|аддзялення Канфедэратаў]], служыў у якасці генерал-маёра ў войску Саюза падчас [[Грамадзянская вайна ў ЗША|амерыканскай грамадзянскай вайны]], ўдзельнічаў у баях каля Мідл-Крык, Шайло і Чыкамозе. Ён быў упершыню абраны ў Кангрэс у [[1862]] годзе як прадстаўнік 19-ай акругі Агаё. На працягу пряцяглай службы ў Кангрэсе пасля грамадзянскай вайны Гарфілд цвёрда падтрымліваў [[залаты стандарт]] і атрымаў рэпутацыю ўмелага прамоўцы. Гарфілд першапачаткова пагадзіўся з радыкальнымі рэспубліканскімі поглядамі адносна [[Рэканструкцыя Поўдня|Рэканструкцыі]], але пазней выступаў за ўмераны падыход да забеспячэння выканання грамадзянскіх правоў вольнаадпушчанікаў.
 
На рэспубліканскім кангрэсе ў [[Чыкага]] з нагоды прэзідэнцкіх выбараў 1880 года Гарфілд падтрымліваў кандыдатуру свайго сябра Шэрмана, але калі ні Шэрман, ні Грант не атрымалі большасці, то сам Гарфілд быў абвешчаны кандыдатам на прэзідэнцкае крэсла. Правёўшы [[Кампанія пярэдняга ганка|кампанію пярэдняга ганка]], Гарфілд ўпэўнена перамог [[Дэмакратычная партыя ЗША|дэмакрата]] [[Уінфілд Скот Хэнкок|Уінфілда Скота Хэнкока]]. Абраны ў прэзідэнты, ён уступіў на гэтую пасаду ў сакавіку 1881 з цвёрдым намерам пакласці канец дэмаралізацыі сваёй партыі.
 
{{зноскі}}
Радок 54:
{{Кабінет Джэймса Гарфілда}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
 
 
{{DEFAULTSORT:Гарфілд Джэймс Эйбрам}}