Удмурція: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{| class="toccolours" border=1 align=right cellpadding=4 cellspacing=0 width=300 style="border-collapse: collapse; margin: 0 0 1em 1em;"
|+<big><big>'''Удмуртская Республика<br />Удмурт Республика<br /><small>УдмуртскаяУдмурцкая Рэспубліка</small>'''</big></big>
|-
| align=center colspan=2 |
Радок 39:
Буйнейшыя гарады: [[Іжэўск]], [[Сарапул]], [[Глазаў]], [[Воткінск]].
 
== Геаграфія ==
Тэрыторыя рэспублікі — узгорыстая раўніна, паступова зніжацца з поўначы на поўдзень і з усходу на захад; значную частку раздзяляюць даліны рэк і яры. На поўначы — [[Верхнякамскае ўзвышша]] (вышыня да 330 м), на захадзе, у басейне р. Кільмезь, — забалочаная нізіна. У паўднёвай частцы Удмурціі невялікія Мажгінскае і Сарапульскае ўзвышша, падзеленыя [[рака Іж, прыток Камы|р. Іж]] і яе прытокамі. [[Карысныя выкапні]] — [[нафта]] (радовішча Архангельскае, Чутырска-Кіенгопскае, Мішкінскае і інш.), [[торф]], будматэрыялы (кварцавыя пяскі, гліны, вапнякі і інш.). Удмурція багатая на мінеральныя крыніцы (Варзі-Ятчы, Кізнер).
 
Клімат умерана кантынентальны. Зіма халодная, лета параўнальна цёплае. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −15,5 °C на поўначы да −14,2 °C на поўдні, ліпеня адпаведна ад 17,5 да 19 °C. [[Ападкі]] (400—600 мм у год) па сезонах размяркоўваюцца нераўнамерна; вегетацыйны перыяд доўжыцца з канца красавіка да канца верасня (сума тэмператур 1700—2100 ° С).
 
Найбуйнейшая рака — Кама (выток знаходзіцца на паўночным усходзе рэспублікі). Астатнія рэкі належаць басейна Камы: Сіва, Іж, Чапца, Кільмезь і інш. На усходзе і паўднёвым усходзе Кама — важная суднаходная артэрыя, якая злучае Удмурцію з Заходнім Уралам, [[Паволжа]]м і Цэнтрам.
 
Пераважаюць [[дзярнова-падзолістыя глебы]] сярэдняй і моцнай ступені ападзоленасці. На поўдні і паўднёвым усходзе — шэрыя лясныя глебы. На ўсходзе, поўдні і поўначы рэспублікі сустракаюцца астраўкі дзярнова-карбанатных глебаў; слабападзолістыя балотныя глебы — пераважна ў заходніх і паўночных раёнах; [[алювіяльныя глебы|алювіяльныя]] — па далінах рэк.
== Сімволіка ==
* [[Герб Удмурціі]]