Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Познанск → Пазнаньск using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 635:
 
Асабістыя сувязі князя спрыялі таму, што сюды прыязджалі на гастролі Варшаўскі і Віленскі тэатры. Замак у міжваенны перыяд наведвалі маршал сойма [[Юзаф Пілсудскі|Ю. Пілсудскі]] ([[1926]]) і прэзідэнт Польшчы [[Ігнацы Масціцкі|І. Масціцкі]] ([[1929]]).
[[25 кастрычніка]] [[1926]] г. у [[Горад Нясвіж|Нясвіжы]] у палац Радзівілаў адбыўся [[Нясвіжскі з'езд кансерватараў (1926)|з'езд прадстаўнікоў «віленскіх кансерватараў» і сустрэча з маршалам Юзафам Пілсудскім (1867—1935)]]. Прыезд Юзафа Пілсудскага ў Нясвіж меў даволі вялікі рэзананс і быў звязаны з жаданнем атрымаць саюзнікаў супраць [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|польскіх «эндэкаў»]] пасля арганізаванага Пілсудскім [[Майскі пераварот, (Польшча)|«майскага пераварота» (1926)]] і ўхвалу планаў [[Санацыя, (Польшча)|«санацыі»]]. Сустрэча Юзафа Пілсудскага ў Нясвіжы з магнатэрыяй «крэсаў усходніх» дазволіла англійскай прэсе раздуць скандал, што пад выглядам звычайнай сустрэчы на самай справе ў Нясвіжы адбыўся з'езд польскіх «[[раялісты|раялістаў]]», на якім разглядалася вылучэнне кандыдатуры князя Альбрэхта Антонія Радзівіла на польскі каралеўскі сталец.
 
Сямнаццатым і апошнім нясвіжскім ардынатам стаў малодшы брат Альбрэхта князь [[Леан Уладзіслаў Радзівіл]] (з пачатку [[1936]] г.). У сярэдзіне ліпеня [[1939]] г. польскі сойм прыняў рашэнне аб ліквідацыі ўсіх ардынацый, і, такім чынам, закладзены Мікалаем Крыштофам Радзівілам Сіроткам прынцып перадачы ўладанняў выключна па лініі старэйшага прадстаўніка мужчынскага роду быў адменены{{sfn|Метельский|2011|с=141.}}.