Феліпі Маса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Фелі́пі Ма́са''' ({{lang-pt|Felipe Massa}}, партугальскае вымаўленне: [Filipi masɐ], нарадзіўся [[25 красавіка]] [[1981]]) — бразільскі гоншчык Формулы-1, які ў цяперашні час выступае за [[Williams]]. Маса пачаў сваю кар'еру ў [[картынг]]у ва ўзросце васьмі гадоў і працягваў удзельнічаць ў нацыянальных і рэгіянальных чэмпіянатах на працягу сямі гадоў. Пазней ён удзельнічаў у чэмпіянаце Формулы-Шэўрале. У 2000 годзе ён перайшоў у італьянскую Формулу-Рэно і перамог у чэмпіянаце Еўропы. Пазней Маса атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Еўропы Формулы-3000 у першы ж год удзелу.
 
Маса пачаў сваю кар'еру ў Формуле-1 разам з [[Sauber]]. На працягу 2003 года ён паспрабаваў папрацаваць у [[Scuderia Ferrari]] у якасці тэст-пілота. На працягу 2004 і 2005 гадоў ён яшчэ заставаўся ў Sauber, але пазней ізноў вярнуўся ў Ferrari, дзе ён выйграў дзве гонкі ў 2006 годзе, у тым ліку на яго хатнім Гран-пры, што зрабіла яго першым бразільцам, які пасля Айртона[[Айртан Сена|Айртана Сены]] выйграў [[Гран-пры Бразіліі]]. Маса выйграў тры гонкі ў 2007 годзе і заняў 4-е месца ў чэмпіянаце пілотаў. Ён заняў другое месца ў чэмпіянаце пілотаў 2008 года пасля доўгага змагання з [[Льюіс Хэмілтан|Льюісам Хэмілтанам]] за тытул. У 2009 годзе на Гран-пры Венгрыі Маса быў паранены пружынай падвескі ад аўтамабіля [[Brawn GP]] [[Рубенс Барыкела|Рубенса Барыкела]]. Маса быў вымушаны прапусціць рэшту сезону, але вярнуўся ў 2010 годзе. Маса значна страціў форму ў 2011 годзе не здабыўшы ніводнага подыума, але паслядоўна працягваў набіраць ачкі. Маса зрабіў значны ўклад у перамогу Ferrari у чэмпіянаце канструктараў ў 2007 і 2008 гадах і атрымаў кантракт з камандай да канца сезону 2013 года. 10 верасня 2013 года ён пацвердзіў, што ён пакіне Ferrari у канцы сезону {{F1|2013}} года. [[11 лістапада]] было абвешчана, што Маса заменіць Пастара Мальданада ў Williams пачынаючы з {{F1|2014}} года, яго напарнікам па камандзе стаў [[Вальтэры Ботас]].
 
[[Катэгорыя:Аўтагоншчыкі Бразіліі]]