Ганцавічы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 32:
|першае згадванне = [[1898]]
|ранейшыя назвы =
|статус з = 1973
|плошча =
|від вышыні =
Радок 39:
|афіцыйная мова-ref =
|двароў =
|насельніцтва = 13887
|насельніцтва = 14 043<ref name="Pop2015">[http://web.archive.org/web/20150515134329/http://belstat.gov.by/uploads/bgd_files/1427878416014868.zip Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».]</ref>
|крыніца насельніцтва = <ref name="2016-Estimate"/>
|год перапісу = 20152016
|шчыльнасць =
|нацыянальны склад =
Радок 67 ⟶ 68:
|OpenStreetMap = 2115207314
}}
'''Га́нцавічы''' ([[Інструкцыя па транслітарацыі (2007)|афіц. транс.]]: ''Hancavičy'') — горад у [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]], адміністрацыйны цэнтр [[Ганцавіцкі раён|Ганцавіцкага раёна]], на [[Рака Цна, прыток Прыпяці|р. Цна]]. Чыгуначная станцыя на лініі [[Лунінец]]—[[Баранавічы]]. У 250 км ад [[Брэст]]а. Насельніцтва 14,7 тыс.13&nbsp;887 чал. (20062016)<ref name="2016-Estimate"/>.
 
{{змест злева}}
 
== Гісторыя ==
=== Першыя згадкі ===
За 2-й паловы 19 ст. вёска Слуцкага павета Мінскай губерні, уладанне графа С. Чапскага. Назва маёнтка і вёскі пайшла ад фальварка Ганцавічы, аб якім згадваецца ў архіўных дакументах за 1773 год. Як з'явілася назва фальварка Ганцавічы пакуль не ўстаноўлена. Магчыма, фальварак існаваў яшчэ ў кан. 16 — пач. 17 ст., але дакладных звестак няма.
 
=== Пасёлак пры чыгунцы ===
 
Пасля пачатку будаўніцтва [[Палескія чыгункі|Палескіх чыгунак]] — атрымала статус [[мястэчка]]. 3 адкрыццём руху па Палескіх чыгунках (1884) і будаўніцтвам станцыі Ганцавічы ў яе ваколіцах пачынаецца прамысловая распрацоўка і перапрацоўка лесу, а таксама сыравіны па вытворчасці шкла. У 1888 ва ўрочышчы «Ельня» маёнтка Ганцавічы пры станцыі Ганцавічы пачынае будаўніцтва паравага лесапільнага заводе пінскі купец Вола Веніямін, якому было дазволена арэндаваць у графа Чапскага 1/2 дзесяціны зямлі. Завод размяшчаўся там, дзе цяпер (на 2008 год) у Ганцавічах знаходзіцца аўтобусная станцыя. У 1900—1902 сярэднегадавы гандлёвы абарот ад лясных аперацый і камісіянерскай дзейнасці складаў тут 40 тыс. рублёў.
 
З дакументаў аб зацвярджэнні плана забудовы мястэчка пры станцыі Ганцавічы (24-30.10.1902) можна скласці ўяўленне аб тым дзе размешчаўся першапачатковы пасёлак — ва ўрочыўшчы «Ельня» пры станцыі Ганцавічы Палескай чыгункі Круговіцкай воласці. Там жа маецца запіс, што пасёлак утварыўся ў 1898 годзе. Прычынай ўзнікнення, гаворыцца ў дакуменце, з'яўляецца пабудова завода Краеўскага і Столя, продаж лесу ў маёнтку Ганцавічы і Круговічы, а таксама ў маёнтку князя Радзівіла, размешчанага паблізу станцыі Ганцавічы і ўрочышча «Ельна».
 
=== У пачатку XX ст ===
{{вікіфікацыя}}
У 1899, на тым месцы, дзе цяпер (на 2008 год) размяшчаецца хлебазавод і Дом піянераў і школьнікаў, ужо дзейнічаў шклозавод прамыславікоў В. Краеўскага і Столя, дзе выраблялася аконнае, люстэркавае і высакаякаснае бемскае шкло. Сярэднегадавы гандлёвы абарот у 1900—1902 гадах склаў тут 35 тысяч рублёў. У Ганцавічах адкрываюцца чатыры гуты, якія забяслечвалі шклозавод сыравінай. Толькі ў 1909 завод адправіў спажыўцам 45273 пуды (больш за 700 тон) вырабаў са шкла. У мястэчку працавалі таксама лесазаводы, піларамы, смалакурні і іншыя прадпрыемствы. Але асноўную частку сярод іх займалі дрэваапрацоўчыя заводы, паколькі край быў багаты запасамі высакаякаснай драўніны. На прылягаючай да станцыі тэрыторыі, паблізу ад заводаў, пачалі ўзводзіцца жылыя памяшканні для работнікаў чыгункі, лесапільнага завода, піларам, шклозавода, прадпрыемства сферы абслуговання. Такім чынам, пачало ўтварацца паселішча.
Радок 86 ⟶ 87:
У пратаколе Будаўнічага Аддзялення Мінскага Губернскага Праўлення «Аб зацвярджэнні плана праектуемага [[мястэчка]] Ганцавічы» ад 24.10.1902 запісана, што Паліцэйскае Упраўленне прадаставіла «прыгавор домагаспадароў Любашаўскага сельскага таварыства ад 6 чэрвеня 1902 года, якім яны план адобрылі сведчаць, што зямля, на якой мяркуецца адкрыццё мястэчка належыць графу [[Род Чапскіх|Гутэн-Чапскаму]]». I далей у гэтым пратакол даецца тлумачэнне: «Адкрыццё мястэчка пры станцыі Ганцавічы з-за аддаленасці гэтай мясцовасці ад гандлёвых цэнтраў для мясцовага насельніцтва неабходна, бо дае магчымасць насельніцтву Круговіцкай воласці [[Слуцкі павет|Слуцкага павета]] і Хатыніцкай [[Пінскі павет|Пінскага павета]] без цяжкасці рабіць збыт сваіх сельскагаспадарчых прадуктаў, жывёлы і набываць патрэбныя ў іх гаспадарцы прадметы лавачнага гандлю і сельскагаспадарчых прылад, а ў цяперашні час з-за адсутнасці ў раёне гэтых валасцей гандлёвага цэнтра жыхарам іх прыходзіцца ездзіць у бліжэйшае мястэчка Ляхавічы, якое стаіць ад станцыі Ганцавічы на адлегласці 40 вёрст, а ад іншых населеных пунктаў у значна далейшай адлегласці, што вясною і восенню вельмі цяжка з-за балоцістай глебы Круговіцкай і Хатыніцкай валасцей, таму адкрыццё мястэчка Ганцавічы з'яўляецца пажаданым, але ажыццяўленне гэтага можа быць дапушчана толькі ў тым выпадку, калі ўладальнік прыме на свой рахунак ўтрыманне ў праектуемым местэчку хаця б пешага ўрадніка, бо без гэтага нагляд за гэтым насельніцтвам будзе вельмі складаны; па-першае, так што там адкрыецца права яўрэйскага пасялення, а затым і таму, што мясцовасць гэтая знаходзіцца на самой ускраіне павета і ўраднік, у раёне якога яна знаходзіцца, загадвае дзвюма валасцямі…» I далей: «…прымаючы пад увагу, што гэты пан быў прад'яўлены мясцоваму сялянскаму таварыству і адобраны ім, Будаўнічае Аддзяленне Губернскага Праўлення мяркуе: план праектуемага мястэчка Ганцавічы зацвердзiць, аб чым і зрабіць надпіс на плане…»<ref>'''Для даведкі''': граф [[Род Чапскіх|Г.-Чапскі]] ў маёнтку Ганцавічы меў ва ўласнасці 5,3 тысячы дзесяцін зямлі (для параўнання: уладальнік маёнтка Агарэвічы Свяжынскі Карл Мацвеевіч меў 17,9 тысячы дзесяцін, а Патоцкая Яніна Тамашаўна, якая валодала Хатынічамі, Малькавічамі і Раздзялавічамі, мела ва ўласнасці 50,3 тысячы дзесяцін зямлі).</ref>. Уладальнікам зямлі графам Чапскім пад мястэчка разам з зямлёй пад шклозаводам адводзілася 79 дзесяцін: пад забудову, рынкавую плошчу, вуліцы, агульны выган, могілкі. У паселішчы пры ст. Ганцавічы ў той час жыло 312 чалавек, у т.л. 96 яўрэяў. Займаліся яны рознага роду работамі на чыгунцы і на прадпрыемствах, гандлем дробнымі таварамі і лесаматэрыяламі, а таксама камісіянерствам па адпраўцы грузаў праз станцыю Ганцавічы. Быў у паселішчы адзін каменны і 85 драўляных будынкаў для жылля.
 
=== Савецкая гісторыя Ганцавічаў ===
З 1921 у складзе Польшчы. У Ганцавічах быў каталіцкі прыход, драўляны касцёл (1921), згарэўшы з большай часткай мястэчка ў 1934. Праваслаўнае насельніцтва распараджалася вялікай царквой, было дзве сінагогі, пошта, тэлеграф, паліцэйскі пост, урач і фельчар. Меліся гасцініцы Сачалава, Слуцкага, Ганцэвіча, Ліса і Вшэравіцкага (цана пакоя ў суткі ~1,5 злотага), быў рэстаран Красінскага (абед ~1 злоты), кафэ Грамбецкага.
Радок 93 ⟶ 94:
 
На поўнач ад Ганцавічаў размешчаная [[РЛС Волга|РЛС «Волга»]].
 
== Насельніцтва ==
* [[2006]] — 14,7 тыс. чал.
|насельніцтва* [[2015]] = 14&nbsp;043 043чал.<ref name="Pop2015">[http://web.archive.org/web/20150515134329/http://belstat.gov.by/uploads/bgd_files/1427878416014868.zip Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».]</ref>
* [[2016]] — 13&nbsp;887 чал.<ref name="2016-Estimate">[http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/publications/izdania/public_bulletin/index_4944/ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа.] {{ref-ru}}</ref>
 
== Эканоміка ==
Радок 113 ⟶ 119:
* [[Гарады Брэсцкай вобласці]]
* [[Гарады Беларусі]]
 
== Зноскі ==
{{Reflist}}
 
== Спасылкі ==
* [http://www.gants-region.info/ Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал]
* [http://ganc-chas.by/ Сайт газеты «Ганцавіцкі час»]
 
{{Ганцавіцкі раён}}
{{Гарады Брэсцкай вобласці}}
 
== Зноскі ==
 
{{зноскі}}
 
[[Катэгорыя:Горад Ганцавічы]]