Канстанцін Паклонскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 23:
На сейме Паклонскі, разам са «шляхтай, якая з ім назад вярнулася» на бок Рэчы Паспалітай, быў вернуты ў грамадзянскія правы. Пасля зняцця вялікалітоўскім войскам аблогі з Магілёва, Паклонскі са сваім атрадам дзейнічаў на ўсходніх землях ВКЛ, аднак няўдала — у чэрвені 1655 года ён быў разбіты пад Барысавым маскоўскім атрадам Баратынскага, у ліпені зноў разбіты рускімі пад Койданавым, урэшце, разгромлены пад Ашмянамі атрадам казакаў Залатарэнкі. Пасля страты Вільні (8 жніўня 1655) разам з вялікім гетманам пайшоў у [[Кейданы]]. На пачатку снежня 1655 года, аднак, Паклонскі, як і значная частка вялікалітоўскага войска, пакінуў Я. Радзівіла і пайшоў у Прусію, дзе завербаваўся ў войска брандэнбургскага электара Фрыдрыха Вільгельма.{{sfn|Rachuba|1982|}}
 
Верагодна, пасля здрады Фрыдрыха Вільгельма інтарэсам Рэчы Паспалітай, Паклонскі пакінуў службу ў яго і ўжо 1656 годзе зноў быў у вялікалітоўскім войску. Восенню 1656 годзе ўдзельнічаў у арганізаваным гетманам [[Вінцэнт Гасеўскі|Вінцэнтам ГансеўскімГасеўскім]] паходзе супраць брандэнбуржцаў і шведаў у Прусію. У няўдалай для вялікалітоўскага войска {{Нп5|Бітва пад Філіпавым|бітве пад Філіпавым|pl|Bitwa pod Filipowem}} (22 кастрычніка 1656) трапіў у шведскі палон і быў зняволены у мальборкскай турме.{{sfn|Rachuba|1982|}}
 
Невядома калі дакладна Паклонскі быў вызвалены, але яшчэ на пачатку 1658 года ён быў сярод тых каго хацелі абмяняць на палонных шведаў. Пасля выхаду з палону Паклонскі не вярнуўся да вайсковай службы. Марыя Радзівіл, у знак прызнанне яго заслуг па службе яе мужу Янушу Радзівілу, запісала Паклонскаму у сваім тастаменце (1661) Быстрыцкае староства.{{sfn|Rachuba|1982|}}