Канстанцін Паклонскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 17:
Намеры Паклонскага змянілі тон кіраўніка эканоміі Пятроўскага, які пісаў яму, але без адказу{{sfn|Кочегаров|2016|с=61.}}. Таксама жніўнем1654 года да Паклонскага пісаў гетман Януш Радзівіл, ён абураўся нечуванасцю здрады «слугі радзівілаўскага», прапаноўваў Паклонскаму гарантыі бяспекі і заступніцтва, каб той вяртаўся да Вялікага княства Літоўскага. Аднак, было запозна, яшчэ ліпенем 1654 года Паклонскі атрымаў аўдыенцыю цара [[Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі|Аляксея Міхайлавіча]].{{sfn|Кочегаров|2016|с=62.}} Паклонскі прыйшоў пад Смаленск з рэкамендацыйным лістом Б. Хмельніцкага і на чале групы шляхты і мяшчан. Добразычліва прыняты царом, быў абдараваны 100 рублямі і ўзяты на маскоўскую службу ў чыне «палкоўніка беларускага»{{sfn|Rachuba|1982|}}.
 
Цар паслаў Паклонскага разам з войскам Ваейкава пад Магілёў, ён мусіў схіліць горад да здачы і вербаваць мясцовых людзей на маскоўскую службу. Падчас магілёўскага паходу Паклонскі заняў Чавусы і стварыў [[Беларускі полк|уласны моцны атрад]]. Пачатая агітацыя сярод жыхароў Магілёва, не гледзячы на пачатковыя няўдачы, мела даволі хуткі вынік, горад здаўся на пачатку верасня. Будучы ў Магілёве, Паклонскі энергічна вербаваў людзей, а таксама спрабаваў схіліць да здачы іншыя гарады. У сваёй дзейнасці прыйшоў да вострага канфлікту з камандзірам казацкага корпусу [[Васіль Залатарэнка|Васілём Залатарэнкам]], які спрабаваў паддаць занятыя ўсходнія землі ВКЛ казацкаму ўплыву. Паклонскі стаяў за інтарэсы цара, адбіраў у казакаў захопленыя тэрыторыі і перашкаджаў казацкай вярбоўцы. Цар высока ацаніў службу Паклонскага, у верасні 1654 года ва ўзнагароду ён атрымаў двор у Магілёве, горад Чавусы і сёлы Баждынічы, Забалоцце, Ялавое і Стараселле. У канцы верасня 1654 года Паклонскі хадзіў пад Крычаў, пасля заняцца горада ў лістападзе вярнуўся ў Магілёў. У снежні 1654 года атрымаў ва ўзнагароду ад цара вёскі Пуцкі, Галашова і Святазеры. Імкнуўся каб захопленыя ўсходнія абшары ВКЛ кіраваліся ўласна ім, а не праз маскоўскіх ваявод і пагатоў не казацкай адміністрацыяй.{{sfn|Rachuba|1982|}}
 
У студзені 1655 года, пасля некалькіх сутычак з вялікалітоўскім войскам, якое спрабавала вярнуць страчаныя тэрыторыі, Паклонскі са сваім палком прыйшоў у Магілёў. Пераканаў гараджан абараняцца супраць наступаючых на горад войскаў Я. Радзівіла, а таксама выгнаць з Магілёва яўрэяў, якіх абвінавачваў у супрацоўніцтве з праціўнікам. Частка яўрэяў была абрабавана і забіта, хтосьці здолеў уцячы з горада, астатнія вымушаны былі прыняць праваслаўе. У гэты час Паклонскі яшчэ атрымаў ва ўзнагароду ад цара сёлы Вілейку, Лазараўку і Заходы. Аблога Магілёва вялікалітоўскім войскам, з-за моцных марозаў і благога забеспячэння, не давала вынікаў. Гетману Янушу Радзівілу ўдалося завязаць кантакт з Паклонскім і вясною 1655 года ён перайшоў на бок Рэчы Паспалітай, дзякуючы гэтаму ўдалося заняць частку Магілёва, але маскоўскі гарнізон і гаражане працягвалі абарону астатняй частцы. Паклонскі спрабаваў схіліць гараджан да здачы, таксама вёў перамовы пра гэта з камандзірам казакаў В. Залатарэнкам, але безвынікова.{{sfn|Rachuba|1982|}}