Канстанцін Паклонскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Сын Юрыя (Ежы) з роду праваслаўнай, але ўжо паланізаванай шляхты Пінскага павета{{sfn|Rachuba|1982|}}. У 1-й палове XVII ст. пэўны час, верагодна, служыў [[Януш Радзівіл, 1612—1655|Янушу Радзівілу]]. На думку К. Качагарава, праз шлюб родзічаў Паклонскі быў у сваяцтве з [[Іван Яўстахавіч Выгоўскі|Іванам Выгоўскім]]{{sfn|Кочегаров|2016|с=61.}}. У 1640-я гады, мабыць і раней, быў сябрам і адным з лідэраў Магілёўскага праваслаўнага брацтва, а таксама «прыяцелем» {{нп5|Іосіф Канановіч-Гарбацкі|Іосіфа Канановіча-Гарбацкага|uk|Йосиф Кононович-Горбацький}}, [[каад'ютар]]а праваслаўнай Мсціслаўскай, Аршанскай і Магілёўскай епархіі.
 
У 1-й палове XVII ст. праваслаўнае брацтва змагалася за вяртанне перададзеных уніятам магілёўскага Спаскага сабора зі манастыром[[Магілёўскі Спаскі манастыр|манастыра пры ім]]. Урэшце, студзенем 1650 года кароль Ян Казімір выдаў універсал пра вяртанне шэрагу цэркваў і манастыроў праваслаўным Рэчы Паспалітай, у т.л. «царквы святога Спаса, манастыра з прыходамі» ў Магілёве. Таксама 3(13) студзеня 1650 года на сейме ў Варшаве атрымаў прывілей на епіскапства Магілёўскае, Аршанскай і Мсціслаўскае Іосіф Канановіч-Гарбацкі, у прывілеі падкрэсліваліся яго правы на Спаскі сабор, манастыр і ўсе яго маёнткі, адмыслова адзначаўся «перавоз» (паром) на Дняпры пад Спаскім саборам. Афіцыйная перадача сабора адбылася 2(12) мая 1650 года, пасля службы, якую чынілі ўніяты, на сярэдзіну царквы выйшаў Канстанцін Паклонскі і зачытаў каралеўскія прывілей і ўніверсал. Прысутныя [[Возны|возныя]] ўвязалі праваслаўных ва ўладаннях. На думку К. Качагарава, ганаровая роля Паклонскага сведчыць пра яго актыўны ўдзел у змаганні за сабор і нават лідарства ў магілёўскім брацтве.{{sfn|Кочегаров|2016|с=57.}}
 
У 1653 годзе старшыя магілёўскага брацтва — Вацлаў (Канстанцін) Паклонскі, дыякана Спаскага манастыра Антоні Ласіцкі, бурмістар Кузьма Маркевіч, райца Яўсевій Шашкевіч — былі пазваны да каралеўскага суда. На думку К. Качагарава, прычынай позвы было актыўнае процідзеянне ўніяцкаму смаленскаму епіскапу Андрэю Квашніну-Залатому, які ў тым годзе наведаў Магілёў і хацеў забраць сабор ад праваслаўных зноў да ўніятаў — «законных уладальнікаў», як адзначалася ў позве — тады магілёўцы прыходзілі натоўпам і пагражалі забіць Квашніна-Залатога, яму давялося ўцякаць з горада. Для разбору гэтых падзей у Магілёў былі накіраваны каралеўскія камісары — віленскі кусташ Ежы Белазор і віленскі скарбнік Ян Уладзіслаў Невельскі.{{sfn|Кочегаров|2016|с=58.}}