Канстанцін Паклонскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 21:
У студзені 1655 года, пасля некалькіх сутычак з вялікалітоўскім войскам, якое спрабавала вярнуць страчаныя тэрыторыі, Паклонскі са сваім палком прыйшоў у Магілёў. Пераканаў гараджан абараняцца супраць наступаючых на горад войскаў Я. Радзівіла, а таксама выгнаць з Магілёва яўрэяў, якіх абвінавачваў у супрацоўніцтве з праціўнікам. Частка яўрэяў была абрабавана і забіта, хтосьці здолеў уцячы з горада, астатнія вымушаны былі прыняць праваслаўе. У гэты час Паклонскі яшчэ атрымаў ва ўзнагароду ад цара сёлы Вілейку, Лазараўку і Заходы. [[Аблога Магілёва, 1655|Аблога Магілёва]] вялікалітоўскім войскам, з-за моцных маразоў і благога забеспячэння, не давала вынікаў. Гетману Янушу Радзівілу ўдалося завязаць кантакт з Паклонскім і вясною 1655 года ён перайшоў на бок Рэчы Паспалітай, дзякуючы гэтаму ўдалося заняць частку Магілёва, але маскоўскі гарнізон і гараджане працягвалі абарону астатняй часткі. Паклонскі спрабаваў схіліць гараджан да здачы, таксама вёў перамовы пра гэта з камандзірам казакаў В. Залатарэнкам, але безвынікова.{{sfn|Rachuba|1982|}}
 
На сейме Паклонскі, разам са «шляхтай, якая з ім назад вярнулася» на бок Рэчы Паспалітай, быў вернуты ў грамадзянскія правы. Пасля зняцця вялікалітоўскім войскам аблогі з Магілёва, Паклонскі са сваім атрадам дзейнічаў на ўсходніх землях ВКЛ, аднак няўдала — у чэрвені 1655 года ён быў разбіты пад Барысавым маскоўскім атрадам Баратынскага, у ліпені зноў разбіты рускімі пад Койданавым, урэшце, разгромлены пад Ашмянамі атрадам казакаў Залатарэнкі. Пасля страты Вільні (8 жніўня 1655) разам з вялікім гетманам Я. Радзівілам пайшоў у [[Кейданы]]. На пачатку снежня 1655 года, аднак, Паклонскі, як і значная частка вялікалітоўскага войска, пакінуў Я. Радзівіла і пайшоў у [[Герцагства Прусія|Прусію]], дзе завербаваўся ў войска брандэнбургскага электара [[Фрыдрых Вільгельм I Брандэнбургскі|Фрыдрыха Вільгельма]].{{sfn|Rachuba|1982|}}
 
Верагодна, пасля здрады Фрыдрыха Вільгельма інтарэсам Рэчы Паспалітай, Паклонскі пакінуў службу ў яго і ўжо 1656 годзе зноў быў у вялікалітоўскім войску. Восенню 1656 года ўдзельнічаў у арганізаваным гетманам [[Вінцэнт Гасеўскі|Вінцэнтам Гасеўскім]] паходзе супраць брандэнбуржцаў і шведаў у Прусію. У няўдалай для вялікалітоўскага войска {{Нп5|Бітва пад Філіпавым|бітве пад Філіпавым|pl|Bitwa pod Filipowem}} (22 кастрычніка 1656) трапіў у шведскі палон і быў зняволены у мальборкскай турме.{{sfn|Rachuba|1982|}}
 
Невядома калі Паклонскі быў вызвалены, але яшчэ на пачатку 1658 года ён быў сярод тых каго хацелі абмяняць на палонных шведаў. Пасля выхаду з палону Паклонскі не вярнуўся да вайсковай службы. Марыя Радзівіл, у знак прызнанне яго заслуг на службе яе мужу Янушу Радзівілу, запісала Паклонскаму у сваім тастаменце (1661) [[Быстрыцкае староства]].{{sfn|Rachuba|1982|}}
 
== Зноскі ==