Балканскі тэатр ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 421:
 
=== Уступленне ў вайну Грэцыі ===
 
{{у планах}}
[[Выява:Constantine I of Greece.jpg|thumb|200px|right| Кароль Грэцыі [[Канстанцін I, кароль Грэцыі|Канстанцін I]]]]
{{Асноўны артыкул|Грэцыя ў Першай сусветнай вайне}}
 
[[Антанта]] прадпрымала ўсе крокі, каб [[Каралеўства Грэцыя|Грэцыя]] ўступіла ў вайну на яе баку. [[2 верасня]] 1916 года краіны Антанты прад'явілі Грэцыі ўльтыматум, у якім яны патрабавалі:
* Перадаць кантроль над [[Грэцкая пошта|грэцкай поштай]] і тэлеграфам саюзнікам
* Ачыстка Грэцыі ад германскіх агентаў
* Выдача аўстрыйскіх і германскіх судоў, якія схаваліся ў грэцкіх партах
 
Усе ўмовы ўльтыматума грэцкі ўрад быў вымушаны прыняць. Адначасова з гэтым камандаванне Салоніцкага фронту зрабіла пераварот у Салоніках і стварыла там Часовы ўрад Грэцыі на чале з [[Элефтэрыёс Венізелас|Элефтэрыёса Венізеласа]] (заўзятым прыхільнікам уступлення ў вайну на баку Антанты). Таксама ў [[горад Афіны|Афінах]] быў сфарміраваны яшчэ адзін урад, пад кантролем французаў, <ref name = "Корсун 78"> {{Кніга:Корсун М.Г.:Балканскі фронт ПСВ|78|1}} </ref>.
 
Разам з гэтымі мерамі краіны Антанты высадзілі дэсант і пачалі захоп судоў Цэнтральных дзяржаў, якія знаходзіліся ў грэцкіх партах. Такім чынам з 1916 года ў Грэцыі існавалі два ўрады — законны ў Афінах і ўрад Венізеласа ў [[горад Фесалонікі|Салоніках]]. Краіна фактычна апынулася на мяжы [[Нацыянальны раскол|грамадзянскай вайны]] <ref name = "Корсун 82"/>. У канцы года сітуацыя ў Грэцыі абвастрылася. [[1 снежня]] прыхільнікі Венізеласа, пры дапамозе англа-французскіх войскаў паднялі паўстанне ў Афінах, з мэтай захопу ўлады. Аднак урадавыя войскі здолелі падавіць мяцеж, пры гэтым англічане і французы страцілі да 250 чалавек забітымі. Пасля гэтага Антанта прад'явіла грэцкаму ўраду ўльтыматум аб перадачы найважнейшых галін дзяржаўнага кіравання ў рукі саюзнікаў. Кароль Грэцыі быў вымушаны прыняць гэтыя ўмовы <ref name = "Корсун 78"/>.
 
У [[1917]] гаду краіны Антанты працягнулі ціск на Грэцыю з мэтай уцягнення яе ў вайну. [[11 чэрвеня]] краіны Антанты ад імя трох «[[Вялікія дзяржавы|Вялікіх дзяржаў]]» (Вялікабрытаніі, Францыі і Расіі) уручылі прэм'ер-міністру краіны [[Аляксандрас Заіміс|Аляксандрасу Займісу]] патрабаванне аб адрачэнні грэцкага караля Канстанціна I ад прастолу. Адначасова з гэтым французскія і італьянскія войскі занялі [[Фесалія|Фесалію]], [[Карынфскі перашыек]], [[Ном Яніна|Яніну]] і [[Эпір]] з мэтай спыніць усялякія выступы грэцкіх урадавых войскаў і партызанскіх атрадаў. [[12 чэрвеня]] 1917 года [[кароль Грэцыі]] [[Канстанцін I, кароль Грэцыі|Канстанцін I]] адрокся ад прастолу і быў вымушаны пакінуць краіну. Каралём стаў другі сын Канстанціна — [[Аляксандр I, кароль Грэцыі|Аляксандр]]. Новы кароль узяў курс на канчатковае ўступленне ў вайну на баку Антанты. Пасля таго як краінам Антанты атрымалася цалкам узяць пад свой кантроль сітуацыю ў Грэцыі, яны адмянілі марскую блакаду краіны <ref name = "Корсун 84"> {{Кніга:Корсун М.Г.:Балканскі фронт ПСВ|84|1}} </ref>.
 
[[27 чэрвеня]] новы кароль прызначыў Венізеласа «законным» прэм'ер-міністрам. [[29 чэрвеня]] Грэцыя адклікала паслоў з краін Чацвяртнога саюза. [[2 ліпеня]] [[1917]] года Грэцыя абвясціла вайну ўсім краінам [[Цэнтральныя дзяржавы|Цэнтральнага блока]]. У верасні ў Грэцыю прыбылі 80 французскіх афіцэраў для правядзення мабілізацыі грэцкіх узброеных сілаў. Тым самым сілы Антанты на Салоніцкім фронце былі павялічаныя, а таксама забяспечаны тыл саюзных войскаў <ref name = "Корсун 82"/>.
 
=== Вынікі кампаніі 1917 года ===