Розніца паміж версіямі "Балканскі тэатр ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны"

 
=== Балгарыя ===
 
{{у планах}}
{{Асноўны артыкул|Балгарыя ў Першай сусветнай вайне}}
 
Наступленне саюзнікаў восенню [[1918]] года на Салоніцкім фронце мела вельмі важныя стратэгічныя і палітычныя наступствы. Яны прывялі да выхаду з вайны Балгарыі і ў значнай ступені спрыялі наступнай капітуляцыі Турцыі. [[Фердынанд I, цар Балгарыі|Балгарскі цар]] збег з краіны. Заключыўшы перамір'е з краінамі Антанты, [[Балгарыя]] першай з краін [[Цэнтральныя дзяржавы|Цэнтральнага блока]] выйшла з вайны <ref name = "Гісторыя ПМВ 510"> {{Крыніцы/История первой мировой войны 1914—1918 гг.|2|510}} </ref>.
 
Пасля гэтага [[27 лістапада]] [[1919]] года паміж Антантай і Балгарыяй быў падпісаны [[Нёіскі дагавор|Нёіскі мірны дагавор]]. Па яго ўмовах Балгарыя губляла каля 11&nbsp;000 квадратных кіламетраў тэрыторыі. Да [[Каралеўства Югаславія|Югаславіі]] адышлі чатыры прыгранічных акругі з гарадамі [[Царыброд]], [[горад Струміца|Струміца]] і інш. [[Дабруджа|Паўднёвая Дабруджа]] вярнулася ў склад Румыніі. [[Заходняя Фракія]] перадавалася [[Грэцыя|Грэцыі]], у выніку чаго Балгарыя страціла выхад да [[Эгейскае мора|Эгейскага мора]]<ref name="Мир">«Мир в Нейи». Пер. с франц. М., 1926</ref>. Колькасць балгарскай арміі не павінна была перавышаць 20 000 чалавек. [[Ваенна-марскія сілы Балгарыі | Флот]] быў скарочаны да дзесяці караблёў. Таксама Балгарыя была абавязаная выплачваць кантрыбуцыі. На працягу 37 гадоў Балгарыя павінна была выплаціць саюзнікам 2,25 млрд залатых франкаў. Акрамя гэтага, Балгарыя ў выглядзе кампенсацыі стратаў павінна была перадаць Грэцыі і Югаславіі вялікую колькасць матэрыяльных, харчовых і іншых сродкаў<Ref name = "мірны дагавор"> {{Крыніцы/История первой мировой войны 1914—1918 гг.|2|510—512}} </ref>.
 
Пасля паражэння ў Першай сусветнай вайне ў Балгарыі зарадзіліся ідэі [[рэваншызм]]у, з-за якіх краіна пасля выступіла на баку [[Краіны Восі|краін Восі]] ў [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайне]] .
 
=== Грэцыя ===