Розніца паміж версіямі "Балканскі тэатр ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны"

 
=== Грэцыя ===
 
{{у планах}}
{{Асноўны артыкул|Грэцыя ў Першай сусветнай вайне}}
 
Грэцыя ўступіла ў вайну ў [[1917]] годзе. Знаходзячыся ў лагеры пераможцаў, краіна атрымала значныя тэрытарыяльныя прырашчэнні. [[Геаграфія Грэцыі|Тэрыторыя Грэцыі]] пацярпела ад баявых дзеянняў. Фактычна вайсковыя дзеянні на тэрыторыі Грэцыі, нягледзячы на абвешчаны [[нейтралітэт]], пачаліся яшчэ ў [[1916]] годзе, калі з дазволу грэцкага ўрада балгарскія войскі занялі шэраг тэрыторый у Грэцыі. Аднак, асцерагаючыся [[Германафільства|прагерманскіх]] настрояў сярод грэцкага кіраўніцтва, [[Антанта]] правяла шэраг акцый, скіраваных на тое, каб Грэцыя ўступіла ў вайну на яе боку. Пасля чаго Грэцыя абвясціла вайну Цэнтральным дзяржавам.
 
Грэцкі ўрад разлічваў пасля войны значна пашырыць тэрыторыю краіны. Яшчэ [[19 верасня]] 1918 года грэцкі пасол у [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] заявіў пра тое, што Грэцыя плануе пасля войны ўключыць у свой склад [[Македонія, зямля|Македонію]], [[Паўночны Эпір]], [[Астравы Дадэканес|Дадэканес]] і [[Усходняя Фракія|Усходнюю Фракію]]. Апроч гэтага грэцкае кіраўніцтва прэтэндавала і на шэраг тэрыторый [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]]. Планавалася, што пасля паражэння Турцыі ў вайне, тэрыторыі Атаманскай імперыі ў [[Малая Азія|Малой Азіі]], дзе большасць насельніцтва складаюць [[Грэкі ў Асманскай імперыі|грэкі]] увойдуць у склад Грэцыі<ref name="грэцкія салдаты"/>.
 
Аднак краіны [[Антанта|Антанты]] халаднавата ставіліся да такіх ініцыятыў. [[Трэцяя французская рэспубліка|Францыя]], лічачы, што падзел Асманскай імперыі павінен ажыццяўляцца на канферэнцыі [[Вялікія дзяржавы|Вялікіх дзяржаў]], пярэчыла грэцкім ініцыятывам. У сваю чаргу [[Каралеўства Італія, 1861—1946|Італія]], у якой былі напружаныя адносіны з Грэцыяй з-за Дадэканеса і Албаніі, падтрымлівала Францыю і ўсяляк выступала супраць перадачы якіх-небудзь тэрыторый Албаніі ў склад Грэцыі. [[Прэм'ер-міністр Грэцыі|Прэм'ер-міністр]] [[Элефтэрыёс Венізелас|Венізелас]] 8 кастрычніка 1918 года даў гарантыі саюзнікам, што Грэцыя гатова працягваць вайну і супраць Асманскай імперыі да пераможнага канца. Такім чынам грэцкія войскі маглі з'явіцца ў [[горад Стамбул|Стамбул]]е і ў гэтай сітуацыі грэцкае кіраўніцтва магло прэтэндаваць і на [[горад Канстанцінопаль|Канстанцінопаль]]. Аднак [[30 кастрычніка]] 1918 года Турцыя падпісала [[Мудраскае перамір'е|перамір'е]] з краінамі Антанты і выйшла з вайны. Грэцкія планы па захопе сталіцы Атаманскай імперыі абваліліся. [[Узброеныя сілы Грэцыі|Грэцкія войскі]] [[Акупацыя Ізміра|акупавалі]] [[горад Ізмір|Ізмір]]. Пасля завяршэнні баявых дзеянняў да Грэцыі адышлі [[Заходняя Фракія|Заходняя]] і [[Усходняя Фракія]]<ref name="грэцкія салдаты"/><ref name="ПМВ540">{{Крыніцы/История первой мировой войны 1914—1918 гг.|2|540}}</ref>.
 
Пасля перамогі ў вайне з Турцыяй быў складзена [[Сеўрская мірная дамова]]. У Грэцыі набірала папулярнасць ідэя стварэння [[Вялікая ідэя, Грэцыя|Вялікай Грэцыі]]. Імкненні грэцкага ўрада да [[энозіс]]у спачатку прынесла вынікі. Аднак неўзабаве гэта прывяло да пачатку [[Грэка-турэцкая вайна, 1919–1922|грэка-турэцкай вайны]], у якой Грэцыя пацярпела паражэнне. Пасля чаго была перагледжаная Сеўрская мірная дамова і складзена [[Лазанская мірная дамова]]. [[Усходняя Фракія]], [[горад Ізмір|Ізмір]] і шэраг іншых тэрыторый былі вернутыя ў склад [[Турцыя|Турцыі]]. У выніку стварыць Вялікую Грэцыю, захапіць [[горад Стамбул|Стамбул]] і [[Зона праліваў|зону праліваў]] грэцкаму кіраўніцтву не атрымалася. Пасля падпісання мірнай дамовы паміж Грэцыяй і Турцыяй [[Грэка-турэцкі абмен насельніцтвам|адбыўся абмен насельніцтвам]].
 
=== Румынія ===