Розніца паміж версіямі "Жывёлы"

2 030 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
 
Навука пра класіфікацыю жывёл завецца сістэматыка ці [[таксанамія]]. Гэтая навука вызначае роднасныя сувязі паміж арганізмамі. Ступень сваяцтва далёка не заўсёды вызначаецца вонкавымі падабенствамі. Справа ў тым, што роднасныя сувязі ў жывёл вызначаюцца іх паходжаннем. Вывучая будынак шкілета і зубную сістэму жывёл, вызначаюць блізкасць жывёл адзін да аднаго, а палеанталагічныя знаходкі старажытных вымерлых відаў жывёл дапамагаюць усталяваць больш сапраўдныя роднасныя сувязі паміж іх нашчадкамі. Вялікую ролю ў сістэматыцы гуляе [[генетыка]] — навука пра законы спадчыннасці.
 
== Будова і жыццядзейнасць жывёльнага арганізма ==
Цела жывёл складаецца з [[клетка|клетак]]. У мнагаклетачных жывёл вылучаюцца групы клетак, якія маюць аднолькавую будову і выконваюць адну і тую ж функцыю. Такія клеткі ўтвараюць [[тканка|тканкі]]. Існуюць чатыры асноўныя тыпы тканак: эпітэліяльная, мышачная, злучальная і нервовая. Розныя віды тканак уваходзяць у састаў больш складаных утварэнняў — [[Орган, біялогія|органаў]], а апошнія складаюць сістэмы органаў. Напрыклад, шкілет млекакормячых утвораны двума відамі злучальнай тканкі: касцявой і храстковай. Разам з мышачнай тканкай шкілет утварае апорна-рухальную сістэму, якая забяспечвае апору для ўнутраных органаў, выконвае рухальную і ахоўную функцыі.
 
Актыўную жыццядзейнасць жывёл забяспечвае комплекс сістэм органаў: стрававальнай, дыхальнай, выдзяляльнай і палавой. Перанос пажыўных рэчываў, прадуктаў абмену, газаў (кіслароду і вуглякіслага газу) у арганізме жывёл ажыццяўляе [[крывяносная сістэма]]. [[Нервовая сістэма]] рэгулюе працэсы жыццядзейнасці і паводзіны жывёл, аб'ядноўваючы работу ўсіх сістэм органаў як частак адзінага арганізма.
 
== Гл. таксама ==