Жывёлы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Тыпы сіметрыі: вынесем глыбей
Радок 47:
Актыўную жыццядзейнасць жывёл забяспечвае комплекс сістэм органаў: стрававальнай, дыхальнай, выдзяляльнай і палавой. Перанос пажыўных рэчываў, прадуктаў абмену, газаў (кіслароду і вуглякіслага газу) у арганізме жывёл ажыццяўляе [[крывяносная сістэма]]. [[Нервовая сістэма]] рэгулюе працэсы жыццядзейнасці і паводзіны жывёл, аб'ядноўваючы работу ўсіх сістэм органаў як частак адзінага арганізма.
 
== Тыпы сіметрыі ==
Мнагаклетачныя жывёлы, за рэдкім выключэннем, вылучаюцца сіметрычнай будовай. Адрозніваюць два асноўныя тыпы сіметрыі: прамянёвую (радыяльную) і двухбаковую
(білатэральную).
 
Прамянёвая (радыяльная) сіметрыя характэрна для жывёл, якія вядуць маларухомы або прымацаваны спосаб жыцця і жывуць у водным асяроддзі (кішэчнаполасцевыя). У радыяльна-сіметрычных жывёл усе органы мнагакратна паўтараюцца па радыусах вакол падоўжнай восі, якая праходзіць праз аснову і верхні канец цела. Праз падоўжную вось іх цела можна правесці многа плоскасцей сіметрыі, якія падзеляць яго на сіметрычныя часткі. Гэтыя часткі будуць адлюстроўваць адна адну.
 
Большасць рухомых мнагаклетачных жывёл маюць двухбаковую (білатэральную) сіметрыю. Праз падоўжную вось іх цела можна правесці толькі адну плоскасць, якая падзеліць цела жывёл на дзве люстраныя часткі — правую і левую. У двухбакова-сіметрычных жывёл адрозніваюць пярэдні і задні канцы цела, спінны і брушны бакі. Такая будова характэрна для поўзаючых, плаваючых жывёл і жывёл, якія актыўна і накіравана перамяшчаюцца.
 
== Гл. таксама ==