Розніца паміж версіямі «Эўметазоі»

1 773 байты дададзена ,  5 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
'''Эўметазоі''', '''сапраўдныя шматклеткавыя''' (''Eumetazoa''), падцарства [[жывёлы|жывёл]], у якое ўваходзяць усе віды з сапраўднай шматклеткавай структурай.
 
Супрацьпастаўленае менш развітым падцарствам [[паразоі|паразоеў]] і [[агнатазоі|агнатазоеў]], у якія ўваходзяць [[губкі]] і [[пласціністыя]] адпаведна. Эўметазоі адрозніваюцца наяўнасцю мышачных і нервавых клетак, а таксама спецыялізаваных міжклеткавых кантактаў.
 
== Тыпы сіметрыі ==
Эўметазоі адрозніваюцца наяўнасцю мышачных і нервавых клетак, а таксама спецыялізаваных міжклеткавых кантактаў.
Адрозніваюць два асноўныя тыпы сіметрыі: прамянёвую (радыяльную) і двухбаковую (білатэральную).
 
Прамянёвая (радыяльная) сіметрыя характэрна для жывёл, якія вядуць маларухомы або прымацаваны спосаб жыцця і жывуць у водным асяроддзі (кішэчнаполасцевыя). У радыяльна-сіметрычных жывёл усе органы мнагакратна паўтараюцца па радыусах вакол падоўжнай восі, якая праходзіць праз аснову і верхні канец цела. Праз падоўжную вось іх цела можна правесці многа плоскасцей сіметрыі, якія падзеляць яго на сіметрычныя часткі. Гэтыя часткі будуць адлюстроўваць адна адну.
 
Большасць рухомых мнагаклетачных жывёл маюць двухбаковую (білатэральную) сіметрыю. Праз падоўжную вось іх цела можна правесці толькі адну плоскасць, якая падзеліць цела жывёл на дзве люстраныя часткі — правую і левую. У двухбакова-сіметрычных жывёл адрозніваюць пярэдні і задні канцы цела, спінны і брушны бакі. Такая будова характэрна для поўзаючых, плаваючых жывёл і жывёл, якія актыўна і накіравана перамяшчаюцца.
 
{{Пачатак артыкулу:Біялогія}}
[[Катэгорыя:Класіфікацыя жывёл]]
[[Катэгорыя:Біялагічная сістэматыка]]