Вікторыя Фёдараўна Азаранка: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Upgrade informations Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз маб. дадатак |
Aliaksandr y (размовы | уклад) др →2013 |
||
Радок 89:
На [[Летнія Алімпійскія гульні 2012 года |Алімпійскіх гульнях]] у [[Лондан]]е беларуская змяшаная тэнісная пара ў складзе [[Максім Мірны|Максіма Мірнага]] і Вікторыі Азаранкі выйграла золата — беларускія тэнісісты сталі алімпійскімі чампіёнамі. У адзіночным разрадзе Вікторыя Азаранка прайграла ў паўфінале будучай алімпійскай чампіёнцы амерыканцы Сярэне Уільямс, але выйграла матч за бронзавы мядаль у расіянкі Марыі Кірыленкі. Пасля Алімпіяды Азаранка вярнулася на вяршыню рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі і ўтрымлівала лідарства на працягу 32 тыдняў. За гэты час Вікторыя дайшла да фіналу Адкрытага чампіяната ЗША, саступіўшы ў зацятай 3-сэтавай барацьбе малодшай з сясцёр Уільямс (Азаранка вяла ў апошнім сэце 5:3, але двойчы не выкарыстала шанец здабыць галоўны трафей турніру), восенню выйграла прэстыжны Адкрыты чампіянат Кітая, стаўшы першаю тэнісісткаю, у якой атрымалася выйграць два супер-турніры катэгорыі Premier Mandatory за адзін сезон (першы Вікторыя выйграла ў Індыян-Уэлсе), а таксама турнір WTA ў Лінцы. Такім чынам, у сезоне-2012 Азаранка выйграла 6 турніраў, давёўшы колькасць тытулаў да 14. На Выніковым чампіянаце ў Стамбуле Азаранка спынілася на стадыі паўфіналу, прайграўшы Марыі Шарапавай, але нягледзячы на гэта, захавала за сабою тытул лідара сусветнага рэйтынгу. Таксама Азаранка за 2012 год зарабіла рэкордную суму прызавых грошай, абагнаўшы па гэтым паказчыку Сярэну Уільямс.
== [[WTA Тур 2013|2013]] ==
26 студзеня [[2013]] года Вікторыя Азаранка другі раз запар выйграла Australian Open, перамогшы ў драматычным трохсэтавым паядынку кітайскую тэнісістку Лі На (5 нумар сусветнага рэйтынгу), а 17 лютага паспяхова абараніла тытул пераможцы турніру ў Досе, упершыню з 2009 года перамогшы Сярэну Уільямс. Аднак гэтая перамога не дазволіла Азаранцы ўтрымаць першы радок у рэйтынгу WTA, паколькі яна не атрымала за перамогу новых пунктаў, у адрозненне ад Уільямс, якая летась не ўдзельнічала ў гэтым турніры. Пачынаючы з 18 лютага Вікторыя Азаранка — на другім месцы ў рэйтынгу, а яе лідарства працягвалася агулам 51 тыдзень — гэта 10 вынік ад пачатку Адкрытай эры і трэці — сярод дзейсных спартсменак (Сярэна Уільямс — 124 тыдні, Каралін Вазняцкі — 67 тыдняў). Пасля перамогі ў Досе Вікторыя адмовілася ад удзелу ў прадстаўнічым турніры ў Дубаі з прычыны траўмы. Паводле рашэння Жаночай тэніснай асацыяцыі, за адмову Вікторыя была аштрафанавая на 100 тысяч долараў.
На турніры ў Індыян Уэлс Азаранка не абараніла тытулу, не выйшаўшы ў чвэрцьфінале на матч супраць Каралін Вазняцкі з прычыны траўмы правага галенастопу. Гэтая траўма перашкодзіла тэнісістцы выступіць на турніры ў Штутгарце, дзе летась яна дайшла да фіналу. Затое на супертурніры ў Рыме Вікторыя палепшыла леташні вынік, дайшоўшы да фіналу. У матчы за тытул яна саступіла ў дзвюх партыях Сярэне Уільямс. Тым не менш, фінал у Рыме дазволіў Вікторыі ўвайсці ў т.зв. Клуб 20 мільёнаў: беларуская тэнісістка стала наймаладзейшаю з 10 тэнісістак у гісторыі тэніса, што зарабілі за кар'еру больш за 20 мільёнаў долараў прызавых.
|