Прэзідэнцкія праймерыз у ЗША: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Прэзідэнцкія праймерыз у ЗША''' — інстытут першасных Прэзідэнцкія выбары ў ЗША|прэ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:32, 6 мая 2016

Прэзідэнцкія праймерыз у ЗША — інстытут першасных прэзідэнцкіх выбараў, якія праводзяцца з 1842 года на ўзроўні штатаў. Па іх выніках накіроўваюцца дэлегаты на агульнанацыянальную партыйную канвенцыю, дзе павінен быць вызначаны адзіны партыйны кандыдат у прэзідэнты. Больш пашыраная форма выбару дэлегатаў, чым традыцыйныя кокусы. У агульным сэнсе — сукупнасць усіх першасных выбарчых мерапрыемстваў перад прэзідэнцкімі выбарамі (уключаючы і ўласна праймерыз, і кокусы).

Прыватнае значэнне: уласна праймерыз

Першасныя прэзідэнцкія выбары (англ.: presidential primary elections), ці праймерыз (англ.: primaries), у ЗША — інстытут выбару партыйных кандыдатаў для ўдзелу ў асноўных выбарах прэзідэнта. У адрозненне ад альтэрнатыўнага механізма кокусаў, праймерыз уяўляюць сабою простыя тайныя выбары, што праводзяцца на ўзроўні штата[1][2][3][4][5]. Форму галасавання для сябе вызначае кожны штат. Інстытут праймерыз быў першапачаткова ўведзены, каб абмежаваць уплыў мясцовых партыйных кіраўнікоў, і ў дваццатым стагоддзі ў большасці штатаў праймерыз выцеснілі кокусы[1][2][4][5][6].

Па ступені абмежавання доступу да галасавання праймерыз падзяляюцца на больш пашыраныя зачыненыя (у іх бяруць удзел толькі зарэгістраваныя члены партыі) і адкрытыя (у іх могуць браць удзел усе ахвотнікі, незалежна ад партыйнай прыналежнасці[1][2][4][5]. Пры гэтым у абодвух выпадках кожны жыхар штата можа браць удзел у праймерыз толькі адной партыі, аднак існуюць таксама агульныя праймерыз (blanket primaries), якія дазваляюць выбаршчыкам выбіраць кандыдатаў абедзвюх партый[2][4]. У выпадку, калі ў праймерыз адной з партый могуць браць удзел прыхільнікі іншай партыі, нацыянальны партыйны камітэт можа не прызнаць вынікі галасавання[4].

Праймерыз у розных штатах адрозніваюцца па спосабе складання выбарчага бюлетэня. У першым выпадку, выбаршчыкам могуць прадставіць спіс патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты. У другім выпадку, ім могуць прапанаваць выбіраць дэлегатаў на нацыянальную канвенцыю, якія або падтрымліваюць аднаго з кандыдатаў, або не маюць пэўных прыхільнасцяў[4].

Агульнае значэнне: сукупнасць праймерыз і коку соў

Тэрмін праймерыз, ці першасных выбараў, можа выкарыстоўвацца ў шырэйшым сэнсе слова, пазначаючы сукупнасць уласна праймерыз і коку соў. Першасныя выбары праходзяць раз на чатыры годы, у адзін год з асноўнымі прэзідэнцкімі выбарамі. Фармальна прадстаўнік кожнай партыі на асноўных выбарах, што праходзяць у лістападзе, вызначаецца у канцы лета — па выніках нацыянальнай партыйнай канвенцыі. Лік дэлегатаў, якія падтрымваюць таго ці іншага прэтэндэнта на нацыянальнай канвенцыі, наўпрост залежыць ад аб'ёму падтрымкі, якую ён атрымаў на праймерыз і кок вусах у штатах[1][3][4][5][7].

Галасаванні ў штатах доўжацца са студзеня па чэрвень, аднак, зазвычай, ужо ў сярэдзіне гэтага тэрміну выяўляецца пераможца. І ўсё ж, тэарэтычна магчымы выпадак, пры якім да завяршэння першасных выбараў адзіны кандыдат не вызначаны: тады вырашальную ролю атрымлівае галасаванне на нацыянальнай канвенцыі. Зрэшты, падобная сітуацыя з 1970-х гадоў не ўзнікала аніразу[1].

Вынікі першаснага галасавання могуць абавязваць, гэтак і быць «кансультацыйнымі». Калі ў першым выпадку абраныя дэлегаты абавязаны аддаць свой голас на нацыянальнай канвенцыі пэўнаму кандыдату, то ў другім яны могуць самастойна прыняць рашэнне, а выказаныя выбарцамі перавагі маюць для дэлегата толькі кансультацыйнае значэнне[1][2].

Вынік праймерыз і кокусаў можа вызначацца рознымі спосабамі. Дэмакраты заўсёды кіруюцца сумерным прынцыпам: долі дэлегатаў ад штата, якія прадстаўляюць розных кандыдатаў, адпавядаюць часткам атрыманых гэтымі кандыдатамі галасоў. Рэспубліканцы даюць штатам права вырашаць, які прынцып выкарыстоўваць: сумерны ці мажарытарны. У другім выпадку ўсе дэлегаты ад штата падтрымліваюць кандыдата, які набраў у гэтым штаце найбольшы лік галасоў[2][4][7].

Зноскі

  1. а б в г д е Simon Jeffery. FAQ: The US primaries. — Guardian Unlimited, 04.01.2008
  2. а б в г д е The Primaries. — Historylearningsite.co.uk
  3. а б Q&A: US primary elections. — BBC News, 10.01.2008
  4. а б в г д е ё ж How Does the Primary Process Work? — Project Vote Smart (www.vote-smart.org)
  5. а б в г Primary Election. — The American Presidency
  6. Tom Baldwin. Delegate-picking — everything you need to know but were afraid to ask. — The Times, 01.01.2008
  7. а б The Path to the 2008 Presidential Nomination. — America.gov, 16.01.2008

Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "lenta2", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "lenta7", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "lenta6", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.