Розніца паміж версіямі "Прэзідэнцкія праймерыз у ЗША"

 
Вынік праймерыз і кокусаў можа вызначацца рознымі спосабамі. [[Дэмакратычная партыя ЗША|Дэмакраты]] заўсёды кіруюцца [[Сумерная выбарчая сістэма|сумерным прынцыпам]]: долі дэлегатаў ад штата, якія прадстаўляюць розных кандыдатаў, адпавядаюць часткам атрыманых гэтымі кандыдатамі галасоў. [[Рэспубліканская партыя ЗША|Рэспубліканцы]] даюць штатам права вырашаць, які прынцып выкарыстоўваць: сумерны ці [[Мажарытарная выбарчая сістэма|мажарытарны]]. У другім выпадку ўсе дэлегаты ад штата падтрымліваюць кандыдата, які набраў у гэтым штаце найбольшы лік галасоў<ref name="lenta8" /><ref name="lenta9" /><ref name="lenta1" />.
 
== Каляндар першасных выбараў і «супер аўторак» ==
 
Хоць колькасць дэлегатаў, якія прадстаўляюць штат на нацыянальнай партыйнай канвенцыі, прама прапарцыянальна колькасці яго насельніцтва, асаблівае значэнне гістарычна набылі першасныя выбары ў некаторых невялікіх штатах, дзе галасаванне праходзіць напачатку года: у прыватнасці, у [[Аёва|Аёве]], дзе праходзяць першыя кокусы, і [[Нью-Гемпшыр]]ы — штаце першых праймерыз. Галасаванне ў гэтых штатах прыцягвае падвышаную ўвагу прэсы, кандыдаты вядуць у іх кампанію асабліва рупліва, і вынікі выбараў у ранніх штатах могуць значна паўплываць на далейшых ход першасных выбараў<ref name="lenta4" /><ref name="lenta3" />.
 
У перыяд з 1970-х гадоў усё больш штатаў імкнуліся павялічыць значнасць сваіх праймерыз, перасунуўшы іх бліжэй да пачатку года. Імкнучыся перашкодзіць дысбалансу, які ўзнікае ў выбарчым календары, партыі ўстанаўлівалі розныя санкцыі для штатаў, што праводзілі праймерыз раней вызначанага месяца — перш сакавіка, а потым лютага<ref name="lenta4" /><ref name="lenta3" /><ref name="lenta10" />.
 
У выніку ў 1980-х гадах паўстаў феномен пад назвай «супер аўторак» (Super Tuesday) — першы аўторак лютага, калі першасныя выбары праходзяць адначасна ў вялікай колькасці штатаў<ref name="lenta4" /><ref name="lenta3" />. У 2008 годзе «супер аўторак» (5 лютага) ахапіў рэкордную частку краіны: праймерыз і кокусы ў гэты дзень праходзяць больш за ў 20 штатах, і па іх выніках прызначаюцца 52 працэнта дэмакратычных дэлегатаў і 41 працэнт рэспубліканскіх. Каб падкрэсліць значэнне «супер аўторка»-2008, яго таксама завуць Super-Duper Tuesday<ref name="lenta4" /><ref name="lenta3" /><ref name="lenta2" /><ref name="lenta7" /><ref name="lenta6" />.
 
Нацыянальныя камітэты дзвюх галоўных партый перад выбарамі 2008 года ўвялі розныя санкцыі супраць ранніх праймерыз. Рэспубліканцы ўдвая зрэзалі лік дэлегатаў ад усіх штатаў, дзе да 5 лютага праходзяць праймерыз (Ваёмінг, Нью-Гемпшыр, Мічыган, Фларыда, Паўднёвая Караліна). Дэмакраты адмовіліся прыняць на нацыянальнай канвенцыі дэлегатаў ад Мічыгана і Фларыды, якія правялі галасаванне насуперак забароне нацыянальнага камітэта<ref name="lenta4" /><ref name="lenta3" /><ref name="lenta1" />.
 
== Зноскі ==