Розніца паміж версіямі «Андрэй Мікалаевіч Чарнякевіч»

 
== Біяграфія ==
Закончыў юрыдычны факультэт [[ГрДУ]], магістр культуралогіі ([[Варшаўскі ўніверсітэт]], Польшча), дактарант універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані.
 
Працаваў выкладчыкам у [[Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы|Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы]], у верасні 2012 года звольнены з фармулёўкай ''«за парушэнне працоўнай дысцыпліны»''. Паводле некаторых меркаванняў, на праўдзе звольнены за сваю кнігу «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада»<ref>''Скобла М.'' [http://www.svaboda.org/content/transcript/24720465.html Андрэй Чарнякевіч: «Гродназнаўства» пісалася для Гродзенскага выканкама] // Радыё Свабода: Вольная студыя — svaboda.org. — 26.09.2012, 13:51.</ref>, у красавіку 2013 года пачаўся збор подпісаў супраць звальнення выкладчыка па палітычных матывах.
 
Тэма навуковых інтарэсаў: беларускі нацыянальны рух, польска-савецкая вайна, гісторыя [[Гродна]]. Займаецца распрацоўкай эфектыўных спосабаў пашырэння культуры гістарычнай памяці ў беларускім грамадстве. Мае шматгадовы досвед працы ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродна. Рэдактар і адзін з аўтараў энцыклапедычнага даведніка «Біяграфіі гарадзенскіх вуліц: Ад Фартоў да Каложы» (Гродна, 2012), у якім сістаматызавана інфарамацыя пра гісторыю, архітэктурныя асаблівасці і сучасны стан захоўвання больш чым 600-ста аб'ектаў. Аўтар падручніка «Гродназнаўства» (Гродна, 2012) і біяграфічных слоўнікаў «Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Гродна» (2001) ды «Памяць пра Гродна» (2015).
 
Адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага<ref>''Гурневіч Д.'' [http://www.radyjo.net/4/28/Artykul/116973,%D0%90%D0%BD%D0%B4%D1%80%D1%8D%D0%B9-%D0%A7%D0%B0%D1%80%D0%BD%D1%8F%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87-%D0%B0%D0%B4%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%9E%D1%81%D1%8F-%D0%B0%D0%B4-%D0%BF%D1%80%D1%8D%D0%BC%D1%96%D1%96-%D0%AF%D0%B4%D0%BA%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0 Андрэй Чарнякевіч адмовіўся ад прэміі Ядкоўскага] // Polskie Radio — radyjo.net. — 30.10.2012, 16:01.</ref>.