238 036
правак
| imdb_id =
}}
'''Генрых Юр'евіч Грыгоніс''' ({{ДН|20|5|1889}}, в. {{нп3|Пабяржэ|Пабяржы|lt|Paberžė}}, [[
== Біяграфія ==
У [[1908]]—[[1915]] гадах працаваў у [[антрэпрыза]]х на [[Далёкі Усход|Далёкім Усходзе]], у [[1917]]—[[1919]] гадах у тэатрах [[Петраград]]а. У [[1919]] у [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першым беларускім таварыстве драмы і камедыі]] (выканаў ролі Пустарэвіча, Старца ў «[[Паўлінка, п'еса|Паўлінцы]]» і «[[Раскіданае гняздо, п'еса|Раскіданым гняздзе]]» [[Я. Купала|Я. Купалы]]). З [[1920]] года ў [[БДТ-1]].
== Творчасць ==
Акцёр яркай сцэнічнай індывідуальнасці; яму былі уласцівы вострая камедыйнасць і лірыка-драматычная афарбоўка роляў. Створаныя ім народныя характары адметныя сакавітым [[гумар]]ам, нацыянальным каларытам: Даліла («[[На Купалле]]» [[М. Чарот]]а), Каваль («[[Каваль-ваявода]]» [[Е. Міровіч]]а), Мікола («Салавей» [[З. Бядуля|З. Бядул]]і), Анісім («Пагібель воўка» [[Э. Самуйлёнак|Э. Самуйлён]]ка), Нічыпар, Сымон Верас («[[Хто смяецца апошнім, п'еса|Хто смяецца апошнім]]», «[[Пяюць жаваранкі, п'еса|Пяюць жаваранкі]]» [[К. Крапіва|К. Крапів]]ы). У класічным рэпертуары асаблівы поспех меў у ролі Журдэна («[[Мешчанін у дваранах]]» [[Мальер]]а). Сярод іншых значных роляў: Дзяк («[[Пісаравы імяніны]]» [[У. Галубок|У. Галуб]]ка), Людавіка («[[Сабака на сене]]» [[Лопэ дэ Вэга|Лопэ дэ Вэг]]і). Здымаўся ў кіно: «[[Кармялюк, фільм|Кармялюк]]», «[[Хто смяецца апошнім, фільм|Хто смяецца апошнім]]» і інш.
== Літаратура ==
* {{крыніцы/БЭ|5}}
* Генрых Юр'евіч Грыгоніс // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 1. — С. 315—316.
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:}}
{{actor-stub}}
|