Злачыннасць у Расіі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 360:
| colspan=2 | −11,1
|}
 
Узрастанне абсалютных паказнікаў суправаджалася ўзрастаннем каэфіцыентаў злачыннасці, што азначае, што ў злачынную дзейнасць улучалася ўсё большая частка насельніцтва<ref>Криминология: Учебник для вузов / Под общ. ред. А. И. Долговой. М., 2001. С. 175</ref>. Узрост каэфіцыентаў пачаўся яшчэ ў 1960-х гадах і насіў сістэмны характар (гл. табліцу):
 
{|
|+'''Коэффициенты преступности в России в 1961—1999 гг.'''{{sfn|Долгова|2005|с=162}}
|-
|
{| class="wikitable"
|-
! rowspan=2 | Годы
! colspan=2 | Число зарегистрированных преступлений в расчёте на 100 тыс. (К<sub>ф</sub>)
! rowspan=2 | Число выявленных лиц, совершивших преступления, в расчёте на 100 тыс. лиц в возрасте 14 лет и старше (К<sub>л</sub>)
|-
! всего населения
! в возрасте 14 лет и старше
|-
| 1961 || 440 || 615 || ---
|-
| 1966 || 457 || 626 || 667
|-
| 1971 || 536 || 701 || 690
|-
| 1976 || 618 || 787 || 726
|-
| 1980 || 742 || 930 || 795
|-
| 1981 || 780 || 979 || 830
|-
| 1982 || 804 || 1011 || 888
|-
| 1983 || 989 || 1247 || 960
|-
| 1984 || 945 || 1245 || 962
|-
| 1985 || 988 || 1251 || 1022
|-
| 1986 || 930 || 1170 || 990
|-
| 1987 || 817 || 1037 || 845
|}
| ||
|
{| class="wikitable"
|-
! rowspan=2 | Гады
! colspan=2 | Лік зарэгістраваных злачынстваў у разліку на 100 тыс. (К<sub>ф</sub>)
! rowspan=2 | Лік выяўленых асоб, што здзейснілі злачынствы, у разліку на 100 тыс. асоб ва ўзросце 14 гадоў і старэй (К<sub>л</sub>)
|-
! усяго насельніцтва
! ва ўзросце 14 гадоў і старэй
|-
| 1988 || 831 || 1060 || 724
|-
| 1989 || 1096 || 1400 || 732
|-
| 1990 || 1242 || 1582 || 787
|-
| 1991 || 1463 || 1809 || 837
|-
| 1992 || 1854 || 2302 || 978
|-
| 1993 || 1890 || 2344 || 1096
|-
| 1994 || 1779 || 2234 || 1247
|-
| 1995 || 1862 || 2339 || 1373
|-
| 1996 || 1776 || 2208 || 1360
|-
| 1997 || 1629 || 2007 || 1241
|-
| 1998 || 1760 || 2148 || 1428
|-
| 1999 || 2053 || 2482 || 1655
|}
|}
 
{| class="wikitable"
|+ Дынаміка каэфіцыентаў злачыннасці ў Расіі ў 2000—2004 гг.{{sfn|Долгова|2005|с=163}}
|-
! Гады || Лік зарэгістраваных злачынстваў у разліку на 100 тыс. асоб ва ўзросце 14 гадоў і старэй || Лік выяўленых асоб, што здзейснілі злачынствы, на 100 тыс. асоб ва ўзросце 14 гадоў і старэй
|-
| 2000 || 2432,5 || 1435
|-
| 2001 || 2436 || 1349
|-
| 2002 || 2067 || 1029
|-
| 2003 || 2253,5 || 1011
|-
| 2004 || 2338 || 988
|}
 
Адметнай рысай злачыннасці ў Расіі ў сучасны перыяд з'яўляецца яе высокая латэнтнасць. Асабліва высокая латэнтнасць [[эканамічныя злачынствы|эканамічных]] і [[службовыя злачынствы|службовых]] злачынстваў: пра іх паведамляюць у [[праваахоўныя органы]] менш за 30 % пацярпелых асоб. Латэнтнасць агульнакрымінальных злачынстваў ([[крадзеж|крадзяжы]], [[целавыя пашкоджанні]]) менш (па ацэнках, напачатку 1990-х гадоў пацярпелыя заяўлялі пра іх у праваахоўныя органы больш за ў 50 % выпадкаў, а па крадзяжах — у 70 % і больш). Аднак расла латэнтнасць і гэтых злачынстваў{{sfn|Долгова|2005|с=173}}. Адзначаецца, што рэальны аб'ём злачыннасці ў краіне ў 2004—2005 годзе з улікам латэнтнасці дасягаў 9—12 мільёнаў злачынстваў у год<ref>Состояние и тенденции преступности в Российской Федерации: Криминологический и уголовно-правовой справочник / Под общ. ред. А. Я. Сухарева, С. И. Гирько. М., 2007. С. 65.</ref>.
 
Павялічвалася латэнтнасць нават такіх цяжкіх злачынстваў, як [[забойства|забойствы]]. Пра гэта кажуць рэзка ўзрослы лік [[труп]]аў з нявызначанай прычынай [[смерць|смерці]]. У [[Горад Масква|Маскве]] ў [[1990]]—[[1994]] гг. ён узрос з 776 да 2966 і перавысіў у [[1994]] г. лік трупаў з прыкметамі забойства (апошніх было 2863){{sfn|Долгова|2005|с=173}}.
 
Вялікі таксама лік асоб, якія зніклі без вестакі і знаходзіцца у вышуку. Вынікі даследаванняў сведчаць, што ахвярамі злачынстваў робяцца 20—25 % з іх. У [[2005]] годзе адшуквалася 74 943 чалавекі, якія зніклі без весткі (у [[2004]] годзе — 77 680); адпаведна, ахвярамі злачынстваў маглі стаць прыкладна 20 000 чалавек<ref name="ReferenceB">Состояние и тенденции преступности в Российской Федерации: Криминологический и уголовно-правовой справочник / Под общ. ред. А. Я. Сухарева, С. И. Гирько. М., 2007. С. 35.</ref>.
 
Іншай прычынай латэнтнасці злачыннасці з'яўляецца ўтойванне дадзеных пра яе [[праваахоўныя органы|праваахоўнымі органамі]]. Прыкладам, у [[Маскоўская вобласць|Маскоўскай]] і [[Растоўская вобласць|Растоўскай]] абласцях у 1985 г. 3—4 % апытаных адказвалі, што былі пацярпелымі ад злачынстваў, звярталіся ў праваахоўныя органы і іх заяве не быў зусім дадзены ход, у 1991 г. такіх стала 6 %. Вынікам гэтага стала паданне даверу грамадзян да праваахоўных органаў{{sfn|Долгова|2005|с=174}}.
 
Паколькі афіцыйныя праваахоўныя органы не забяспечвалі эфектыўнай абароны інтарэсаў грамадзянаў, развіццё атрымалі формы пазапраўнага рэагавання на злачыннасць: спантанная расправа са злачынцамі і сістэма [[ценевая юстыцыя|ценевой]] (у тым ліку крымінальнай) юстыцыі з уласцівымі ёй не заснаванымі на законе спосабамі рэагавання на злачынства. 24 % маскоўскіх [[прадпрымальнік|прадпрымальнікаў]], ад 9 да 34 % апытаных у чатырох гарадах Расіі ў [[1998]]—[[1999]] годзе пры апытаннях паказвалі, што асабіста ажыццявілі фізічную расправу са злачынцам<ref>Криминология: Учебник для вузов / Под общ. ред. А. И. Долговой. М., 2001. С. 192</ref>.
 
Назіраецца зрастанне злачыннасці з насельніцтвам, прывыканне грамадзянаў да высокага роўня пранікнення злачыннасці. Узрастаў лік грамадзянаў, якія тым ці іншым чынам уступалі ў кантакт са злачынцамі (члены [[сям'я|сям'і]], суседзі, знаёмыя і г.д.). Асобы, якія здзяйснялі злачынствы, уваходзілі ў кола знаёмых 59 % апытаных у Маскве прадпрымальнікаў і 32 % іншых масквічоў{{sfn|Долгова|2005|с=178}}.
 
== Спасылкі ==