Царква ў імя святога прападобнага Сергія Раданежскага (Мілавіды): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 43:
 
Муравана царква ў імя святога прападобнага [[Сергій Раданежскі|Сергія Раданежскага]] пабудавана ў [[1865]] годзе. Казной было выдаткавана 6991 рубель 69 капеек. Настаяцелем храма быў Васіль Кудраўцаў, пасвечаны [[14 лістапада]] [[1888]] года.
[[Файл:Miłavidy._Мілавіды_(1915)_(cropped).jpg|thumb|Царква на нямецкай паштоўцы]]
 
У выданні «''Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века''» згадваецца мураваная царква з мураванай званіцай, абнесеная драўлянай агароджай, узведзеная ў в. Мілавіды на сродкі ўрада і вернікаў. Пры царкве было заснавана брацтва з [[1891]] года, царкоўна-прыходскае папячыцельства, працавала царкоўная школа ў [[Вёска Навасады, Баранавіцкі раён|Навасадах]] з 19 навучэнцамі хлопчыкамі і народнае вучылішча ў Мілавідах з 50 навучэнцамі хлопчыкамі. На могілках пры вёсцы Навасады размяшчалася старадаўняя закінутая царква.