Папарацепадобныя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 25:
'''Па{{націск}}параці''', папарацепадобныя (''Pteridophyta, Polypodiophyta'') — [[аддзел, біялогія|аддзел]] вышэйшых споравых раслін.
 
Выдзяляецца 3 класы: поліпадыяпсіды, маратыяпсіды, [[псілотавыя]] (у т.л. [[вужоўнікавыя]]); 300 родаў, каля 12 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Найбольшая колькасць відаў, якія адрозніваюцца паводле жыццёвых форм (наземныя, наскальныя, водныя папараці, эпіфіты, ліяны, дрэвападобныя папараці) — у тропіках. На Беларусі 25 відаў.
 
Пераважна шматгадовыя, травяністыя або дрэвападобныя расліны з прыдаткавымі каранямі, сцёбламі і лісцем вышынёй ад некалькіх міліметраў да 25—30 м. Лісце (вайі) буйное, расчлененае, радзей суцэльнае, даўжынёй ад 2—4 мм да 30 м. Часта сумяшчае функцыі фотасінтэзу і споранашэння, у шэрагу папарацей яно дыферэнцыравана на стэрыльнае (фотасінтэзуючае) і са спарангіямі (фертыльнае), якія сабраны на ніжняй паверхні ліста. Са спор вырастае гаплоіднае палавое пакаленне — гаметафіт. Пасля апладнення, якое адбываецца пры наяўнасці вады, з зіготы ўтвараецца новы дыплоідны спарафіт. Вегетатыўнае размнажэнне — кавалкамі карэнішчаў, прыдаткавымі пупышкамі і інш.