Псілотавыя: Розніца паміж версіямі

23 байты дададзена ,  6 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
'''Псілотавыя''' (''Psilotopsida'') — [[клас, біялогія|клас]] вышэйшых споравых раслін. Уключае сучаснае сямейства ''Psilotaceae'' з родамі ''[[Psilotum]]'' і ''[[Tmesipteris]]''. Вучоныя-батанікі ўказваюць на роднасныя сувязі псілотавых з папарацепадобнымі, з класам вужоўнікавых (''Ophioglossopsida'').
 
Найстаражытнейшая група вышэйшых раўнаспоравых раслін, якая, па ўсёй верагоднасці, бярэ пачатак непасрэдна ад [[рыніяфіты|рыніяфітаў]] і дажыла да нашых дзён. У сваёй эвалюцыі яны зайшлі далей за рыніяфітаў па шляху спецыялізацыі і ўяўляюць сабой замкнутую галіну эвалюцыі вышэйшых раслін.
 
Травяністыя шматгадовыя трапічныя расліны, ёсць эпіфіты. Сцёблы прамастойныя галінастыя, адыходзяць ад гарызантальнай падземнай часткі, падобнай на карэнішча. Сапраўдных каранёў няма. Лістападобныя прыдаткі не з'яўляюцца сапраўднымі лісцямі. Функцыю [[фотасінтэз]]а выконваюць у асноўным сцёблы.