Пётр Міхайлавіч Яропкін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Пётр Міхайлавіч Яропкін''' ({{lang-ru|Еропкин}} або ''Яропкин''; канец ХVII ст. — {{ДС|||1740}}) — рускі архітэктар і тэарэтык архітэктуры, адзін з самых адукаваных людзей Расіі 1-й паловы ХVIII ст.
 
== Паходжанне ==
Паходзіў з роду Яропкіных, нашчадкаў смаленскіх удзельных фамінска-беразуеўскіх князёў — Рурыкавічаў. Да ХVIII ст. род настолькі разгалінаваўся, што сваяцтва паміж яго часткамі забылася, такім чынам з'явілася некалькі радоў Яропкіных, якія выводзілі сябе ад розных продкаў. З гэтай прычыны, з вызначэнне бацькоў Пятра Міхайлавіча Яропкіна ёсць пэўныя цяжкасці, нават час нараджэння энцыклапедычныя выданні даюць па рознаму — 1689, 1698 або 1700 год.
 
== Біяграфія ==
=== Маладосць і вучоба ===
Ранні этап жыцця П. Яропкіпа прасочваецца толькі агульна. Не ясна чаму Яропкін вызначаны ў лік 20 дваран, якіх цар [[Пётр I, імператар расійскі|Пётр]] адправіў у 1716 годзе на навучанне ў Еўропу, мусіць, трэба аднесці гэта на адзначаную сучаснікамі ўласцівасць цара Пятра з першага позірку бачыць здольнасці чалавека.
 
Вясной 1716 года Пётр Яропкін, Цімафей Усаў, Фёдар Ісакоў і Пётр Колычаў адпраўлены ў Італію пад наглядам Ю. І. Калагрывава. На караблі яны прыбылі спачатку ў Ліворна, дзе вучылі мову, затым праз Венецыю і Фларэнцыю трапілі ў Рым. Калагрываў наняў ім настаўнікам архітэктара Л. Чыпрыяні. У Рыме вучні зведалі нястачу, бо атрымлівалі на жыццё штомесяц спачатку па 15, а потым па 10 яфімкаў. У 1719 годзе ўехаў у Расію Калагрываў, заменены С. В. Рагузінскім і вучоба працягвалася пад яго наглядам. У 1723 годзе, атрымаўшы добрыя водзывы пра поспехі навучэнцаў, Пётр I выклікаў іх у Расію. На зваротным шляху яны затрымаліся ў Неапалі, а вясною 1724 года Усаў і Яропкін праз Амстэрдам прыбылі ў Маскву. Трапіўшы да Пятра I яны адразу атрымалі заказ на праектаванне царскага палаца ў падмаскоўным сяле Прэабражэнскім. Кожны даў свой праект, ухвалены быў яропкінскі, паводле якога ў канцы 1724 года пачаліся будаўнічыя работы.
 
Ухваленнем праекту Пётр I не абмежаваўся, паводле яго ўказу ад снежня 1724 года, прысутныя ў Расіі архітэктары экзаменавалі прафесійныя навыкі Яропкіна і яго таварышаў. Камісія ў складзе Даменіка Трэзіні, Міхаіла Зямцова і Варфаламея Растрэлі высока ацаніла тэарэтычныя веды Яропкіна і Усава, але да набыцця практычных навыкаў раіла лічыць праэкзаменаваных толькі гізелямі (памочнікамі архітэктара). Урэшце, у 1725 годзе Пётр Яропкін і ЦімаейЦімафей Усаў атрымалі званні архітэктараў з жалаваннем у 550 рублёў.
 
=== Пачатак кар'еры ===
Пачатак кар'еры Яропкіна супаў са смерцю імператара, за палацавымі пераваротамі і барацьбой прыдворных партый многія планы Пятра I былі забыты, нават Пецярбург пусцеў, вяльможы пакідалі яго і перасяляліся ў Маскву. Будаўніцтва замарудзілася, а ўжо пабудаванае занепадала — маштабных задач у Яропкіна, і рускіх архітэктараў наогул, не было, не было і магчымасцяў для самастойнай творчай работы.
 
У 1726—1728 гадах П. Яропкін кіраваў будаўніцтвам асобных будынкаў і збудаванняў у Стрэльні і Пецергофе, паводле чарцяжоў Зямцова будаваў АсамблейныАсамблейнуюАрапскіАрапскую») залзалу і гаспадарчыя памяшканні ў Монплезіры. Восенню 1726 года, калі Ц. Усава, які працягваў пачатае італьянцам Нікола Мікетці будаўніцтва палацаў Стрэльны, адклікалі ў Маскву, Яропкіну даручылі работы па Стрэльнінскім палацы. У 2-й палове 1720‑х гадоў П. Яропкін жыве і працуе там, дзе запатрабаваны яго прафесійныя навыкі, у Маскве.
 
У 1726 годзе П. Яропкін разам з І. Усцінавым у складзе камісіі абследаваў абваліўшыся ў 1723 годзе каменны шацёр сабора Новаіерусалімскага Васкрасенскага манастыра. Восенню 1727 года П. Яропкіну, разам з італьянскімі савучнямі, даручана пабудаваць у Маскве трыумфальныя аркі з нагоды каранацыі Пятра II. З 1728 года, пасля смерці Усава, удзельнічае ў стварэнні архітэктурнага ансамб­ля ў Лефортаве, робіць удакладненні ў планіроўкі ансамбля. У верасні 1730 года Сенат даручае Яропкіну даследаваць лядашчасць Успенскага сабора Маскоўскага Крамля. У гэты ж час, Яропкін перабудоўвае маскоўскую сядзібу А. П. Валынскага, мусіць, менавіта ў гэты час і сышоўся з ім блізка, у 1731 годзе сястра П. Яропкіна — Соф'я, выйшла замуж за А. П. Валынскага. Таксама П. Яропкіну прыпісваюць стварэнне ў 1720—1730‑х гадах архітэктурнага ансамбля сядзібы Я. В. Бруса ў падмаскоўных Глінках.
 
=== "Галоўны архітэктар" Пецярбурга ===
Вясной 1731 года П. М. Яропкін вяртаецца ў Пецярбург для падрыхтоўкі будынкаў да прыёму царскага двара, які пераязджаў сюды з Масквы. Таксама П. Яропкіна ўключаюць у працу Канцылярыі ад будоўляў — установы, створанай у 1723 годзе для будаўніцтва і развіцця гарадскіх структур. П. М. Яропкін прызначаны на пасаду архітэктара Паліцмейстэрскай канцылярыі, ён наглядаў за абывацельскай забудовай і добраўпарадкаваннем, даводзілася займацца асушэннем пляцоў, брукам, набярэжнымі, мастамі — фактычна, выконваў абавязкі галоўнага архітэктара горада, у сённяшнім разуменні, толькі без адпаведных сённяшнім паўнамоцтваў.