Псілотавыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 19:
Травяністыя шматгадовыя трапічныя расліны, ёсць эпіфіты. Сцёблы прамастойныя галінастыя, адыходзяць ад гарызантальнай падземнай часткі, падобнай на карэнішча. Сапраўдных каранёў няма. Лістападобныя прыдаткі не з'яўляюцца сапраўднымі лісцямі. Функцыю [[фотасінтэз]]а выконваюць у асноўным сцёблы.
 
У псілотавых [[спарангій|спарангіі]] ўтвараюць сінангіі. Гаметафіт псілотавых буры, пазбаўлены [[хларафіл]]у, мікатроф, гіфы грыба пранікаюць праз [[рызоіды]] амаль ва ўсе клеткі. Гаметафіт мае радыяльна-сіметрычную будову, аднаразова ці двойчы дыхатамічна разгалінаваны і вельмі падобны на кавалак рызамоіда даўжынёй да 18 мм і дыяметрам да 2 мм. Уся паверхня яго пакрыта аднаклетачнымі рызоідамі. Унутраная дыферэнцыяцыя гаметафіта вельмі слабая — іншы раз слабаразвітая стэла з трахеід, акружаных флаэмай і эндадэрмай. Антэрыдыі і архегоніі рассеяны па ўсёй паверхні гаметафіта. У антэрыдыях развіваюцца мнагажгуцікавыя [[сперматазоіды]]; архегоніі пагружаныя, з кароткай шыйкай.
 
[[Споры]] ўтвараюцца на галінках і прарастаюць у цыліндрычнае галінастае ўтварэнне. Гэты «заростак» утварае [[гаметы]], у архегоніі гаметы зліваюцца, а затым з [[зігота|зіготы]] ізноў развіваецца прамастойнае споравае пакаленне.
Радок 25:
== Літаратура ==
* ''Сапегін Л. М.'' Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
 
{{Botanics-stub}}
 
[[Катэгорыя:Псілотавыя| ]]