Масаі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 31:
У мужчын масаі існуе вялікая колькасць традыцый і цырымоній. Адной з самых знакамітых, мабыць, з'яўляецца «танец скачкоў», які выконваюць юныя ваяры, высока падскокваючы на адным месцы, каб паказаць сваю сілу і спрыт. Да нядаўніх часоў, каб атрымаць права стаць ваяром (''моранам'') малады масай павінен быў забіць [[леў|льва]]. Афіцыйна гэтая практыка больш не ўжываецца, хоць, па некаторых звестках, яна працягвае існаваць у падаленых раёнах Кеніі, у прыватнасці, у правінцыі Масай. Таксама, раней група юнакоў павінна была пабудаваць новую вёску і жыць у ёй на працягу доўгага часу (часта некалькіх гадоў) у якасці аднаго з патрабаванняў для атрымання статусу мужчыны. Гэтая традыцыя знікае з-за недахопу даступнай зямлі.
 
У адрозненне ад шматлікіх іншых плямёнаў, у масаі жанчыны займаюць важнае месца ў культуры і жыцці племяплемені. Іх лёгка адрозніць па выгаленай галаве, яркай адзежы і каралям. Акрамя таго, для абодвух палоў практыкуецца выдаленне аднаго з ніжніх зубоў і [[абразанне]]. Абразанне выконваецца старэйшымі таго жа пола, пры гэтым хлопчыкі абавязаныя перанесці працэдуру без адзінага гуку, а для дзяўчынак такіх патрабаванняў няма. Спробы кенійскага ўрада знішчыць гэтую практыку не прынеслі поспехаў, у асноўным таму, што на абарону абразання ўсталі жанчыны масаі.
 
==Галерэя==