Вожыкавыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
== Біялагічнае апісанне ==
 
Сустракаюцца ў прыродзе ў [[Еўразія|Еўразіі]] і [[Афрыка|Афрыцы]], таксама інтэграваныя чалавекам у прыроду іншых [[Частка свету|частак свету]], могуць быць [[Свойскія жывёлы|хатнімі жывёламі]]. Сямейства вожыкавых уключае ў сябе два падсямействы: {{bt-bellat|сапраўдныя вожыкі|Erinaceinae}} і {{bt-bellat|пацучыныя вожыкі{{!}}пацучыныя вожыкі, ці гімнуры|Galericinae}}, якія моцна адрозніваюцца па знешнім выглядзе. Найбольш характэрная асаблівасць вожыкаў — іголкі, якія ёсць толькі ў першага падсямейства. Сістэматыка вожыкавых ды іх асобных прадстаўнікоў з'яўляецца прадметаў шматлікіх навуковых спрэчак. На сённяшні дзень існуюць дзве асноўныя тэорыі: у адпаведнасці з першай, вожыкавыя належаць да атрада {{bt-bellat|Насякомаедныя{{!}}насякомаедных|EulipotyphlaEulipothyphla}}, а ў адпаведнасці з другой — да самастойнага атрада {{bt-bellat|Вожыкападобныя{{!}}вожыкападобных|Erinaceomorpha}}, які ўваходзіць у кагорту {{bt-bellat|Плацэнтарныя{{!}}плацэнтарных|Eutheria}}. Нягледзячы на тое, што абедзве навуковыя тэорыі маюць права на існаванне, поліфілетычныя групы жывёл прынята вызнаваць таксанамічна састарэлымі, таму агульна прынятым з'яўляецца далучэнне вожыкавых да вожыкападобных.
 
{{НК}}