Расціслаў Усяславіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 17:
На думку яшчэ В. Данілевіча і многіх следам, у т.л. Э. Загарульскага, у 1128—1130 гадах Рагвалод-Васіль быў малалетні, бо палачане «прыводзілі» яго да вял.кн. Мсціслава, а не «хадзіў» сам. Пра тое ж сведчыць актыўная дзейнасць Рагвалода-Васіля ў 1150-1160-х і жыццё яшчэ ў 1170-х гадах. Таму, наўрад ці да высылкі ён быў жанаты і меў дзяцей, пра яго шлюб паведамляецца толькі пад 1144 годам, ужо па вяртанні. Нават калі дапусціць наяўнасць дзяцей у Рагвалода-Васіля да 1130 года, да 1139 года яны мусілі быць малалетнімі і вярнуліся б з Візантыі разам з бацькам. Такім чынам, ні дзеці, ні ўнукі Рагвалода-Васіля ў Візантыі не былі. Пагатоў неверагоднай выглядае пасылка ў Візантыю па ўнукаў, калі іх дзед княжыў у Полацку або Друцку.
 
Расціслаў Усяславіч нарадзіўся ў 1060-1070-я гады, адпаведна, у 1130-м яму было каля 60-ці гадоў. Пэўна ён мог мець дзяцей і ўнукаў, сасланых разам з ім у Візантыю. Дзеці Расцілава Усяславіча на час ссылкі маглі быць як дарослымі, так і малымі. Старэйшы з братоў Усяславічаў — Барыс, меў у 1128 годзе малалетняга сына Рагвалода-Васіля і яшчэ маладзейшую дачку [[Звеніслава Барысаўна|Звяніславу]], якія жылі яшчэ ў 1170-х. Другі Усяславіч — Глеб, меў сына Валадара, які жыў яшчэ ў канцы 1170-х. Чацвёрты Усяславіч — Давыд, меў сына, які толькі ажаніўся ў 1128, а іншыя сыны былі малалетнія. Дзеці малодшага Усяславіча — Святаслава, актыўна дзейнічалі ў канцы 1160-х і мелі ў гэты час малалетніх дзяцей. Адпаведна дзеці Расціслава Усяславіча, пры розных акалічнасцях, маглі жыць яшчэ ў 1180-1190-х гадах і, тэарэтычна, па іх маглі паслаць у Візантыю.
 
== Удзел — Віленскае княства ==