Закон Кулона: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 48:
 
== Гісторыя адкрыцця ==
[[Шарль Кулон]] у сваіх доследах выкарыстоўваў спецыяльны прыбор — [[Круцільныя шалі|круцільную ваг]]у. Круцільная вага ўяўляе сабой два шкляныя цыліндры, унутры якіх на тонкай сярэбранай нітцы падвешаны лёгкі неправодны каромысел. На адным канцы каромысла замацаваны праводны шар, а на другім — папяровая процівага. Шар можна зараджаць з дапамогай такога ж другога праводнага шара, што знаходзіцца на ізалюючым стрыжні, які замацаваны на накрыўцы ніжняга цыліндра. У час судакранання шароў зарад размяркоўваецца паміж імі пароўну, і шары адштурхваюцца. Па вугле закручвання ніткі, які адлічваецца па шкале, можна вызначыць сілу, з якой зарад другога шара дзейнічае на зарад першага. Зрабіўшы вялікую колькасць доследаў, Ш. Кулон вызначыў, што модулі сіл узаемадзеяння двух зараджаных шароў адваротна прапарцыянальныя квадрату адлегласці паміж імі.
 
Разражаючы другі шар дотыкам рукі, а потым дакранаючыся ім да ўжо зараджанага першага шара, Ш. Кулон змог атрымаць на ім зарады, модуль якіх у 2, 4, 8 і г.д. разоў меншы за першапачатковы. Ён высветліў, што пры нязменнай адлегласці модуль сіл узаемадзеяння двух нерухомых невялікіх зараджаных цел прама прапарцыянальны здабытку модуляў электрычных зарадаў кожнага з іх.
 
Абагульніўшы эксперыментальныя даныя, Кулон сфармуляваў закон, які атрымаў яго імя.
 
{{зноскі}}