Дзіцячы сад: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 23:12, 23 мая 2016

Дзіцячы сад — установа для грамадскага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Дзіцячыя сады як тып устаноў існуюць у большасці краін і з'яўляюцца звычайна першым звяном у сістэме народнай адукацыі (не лічачы адукацыі атрыманага ад бацькоў).

Дзіцячы сад на шпацыры, Лахцінская вуліца, Ленінград, 1930-я гады

Сістэма дзіцячых садоў прызначана для масавага, агульнадаступнага вырашэння праблемы занятасці іх бацькоў (для чаго час працы дзіцячага саду ў большасці выпадкаў супадае з тыповым працоўным графікам большасці прафесій: з 7 да 19 гадзін пяць дзён у тыдзень). У сістэме дзіцячых садоў ажыццяўляецца таксама мінімальная падрыхтоўка дзяцей да навучання ў школе — на ўзроўні першасных навыкаў чытання, пісьма і лічэння.

Бацькоўскі дзень у дзіцячым садзе ў Нагоі (Японія), 2009 год.