Канстанцін Паклонскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: ад Сагановіча нічога не засталося ды і спасылка 404
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
У 1653 годзе старшыя магілёўскага брацтва — Вацлаў (Канстанцін) Паклонскі, дыякана Спаскага манастыра Антоні Ласіцкі, бурмістар Кузьма Маркевіч, райца Яўсевій Шашкевіч — былі пазваны да каралеўскага суда. На думку К. Качагарава, прычынай позвы было актыўнае процідзеянне ўніяцкаму смаленскаму епіскапу Андрэю Квашніну-Залатому, які ў тым годзе наведаў Магілёў і хацеў забраць сабор ад праваслаўных зноў да ўніятаў — «законных уладальнікаў», як адзначалася ў позве — тады магілёўцы прыходзілі натоўпам і пагражалі забіць Квашніна-Залатога, яму давялося ўцякаць з горада. Для разбору гэтых падзей у Магілёў былі накіраваны каралеўскія камісары — віленскі кусташ [[Ежы Белазор]] і віленскі скарбнік Ян Уладзіслаў Невельскі.{{sfn|Кочегаров|2016|с=58.}}
 
Пазней, у тым жа 1653 годзе, Паклонскі ўзначальваў братчыкаў у канфлікце з-за «перавозу» цераз Дняпро. Быццам для патрэб каралеўскіх падданых на Дняпры у Магілёве быў пабудаваны яшчэ адзін «перавоз», канкурэнтны перавозу пад Спаскім саборам, які належаў праваслаўным і даваў ім прыбыткі. Праваслаўныя некалькі разоў абмяркоўвалі сітуацыю на сходах у Спаскім саборы. Урэшце, 11(21) ліпеня 1653 года некалькі соцень ўзброеных братчыкаў і мяшчанаў на чале з Паклонскім і дыяканам Ласіцкім напалі на «перавоз», перавознікаў збівалі ледзь не забіўшы, паром пасеклі на кавалкі сякерамі і бердышамі. Не супакоіўшыя на гэтым, узброены натоўп на зваротным шляху пайшоў паўз двара камісараў Белазора і Невельскага, ганьбячы і смеючыся не толькі з іх, але і з каралеўскай улады. За гэта дэкрэтам ад 3(13) кастрычніка 1653 года Паклонскі і іншыя старшыны брацтва другім разам былі пазваны да асесарскага суда да каралеўскага двара. [[Позва]] была ўручана ім 10(20) лістапада 1653 года калі братчыкі, мусіць, чарговы раз засядалі ў Спаскім манастыры «у пана Паклонскага».{{sfn|Кочегаров|2016|с=58.}}
 
Напэўна, Паклонскі не застаўся ў баку і ад канфлікту каралеўскіх падданых [[Магілёўская эканомія|Магілёўскай эканоміі]] з яе кіраўніком Станіславам Янам Зжадзінскім, якога першыя абвінавачвалі ў злоўжываннях і пазазаконных паборах. Разбор скарг на Зжадзінскага ў сакавіку 1653 года быў даручаны тым жа каралеўскім камісарам — Балазору і Невельскаму, але яны не спяшаліся нават ехаць у Магілёў, чым выклікалі папрокі караля, які асцерагаўся «далейшых бунтаў». Пра папярэднія «бунты» у Магілёўскай эканоміі, праўда, пакуль вядомы толькі цьмяныя згадкі.{{sfn|Кочегаров|2016|с=59.}} Урэшце, кароль Ян Казімір замест Зжадзінскага прызначыў новага кіраўніка эканоміі — літоўскага кухмістра Мікалая Пятроўскага, яму ж быў даручаны і разбор скарг падданых на Зжадзінскага, а каралеўскія камісары Белазор і Невельскі ў кастрычніку 1653 года адкліканы з Магілёва. Кароль падазраваў, што падданыя скардзяцца не столькі з-за праблем, колькі навучаныя кімсьці, магчыма, на думку К. Качагарава, гэта намёк на Паклонскага. І праўда, канфлікт паміж новым кіраўніком эканоміі Пятроўскім, з аднаго боку, і Паклонскім з прыхільнікамі — з другога, меў месца.{{sfn|Кочегаров|2016|с=60.}}