Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Denniss (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10:
| Напісаны =
| Публікацыя =
| Асобнае выданне = [[1844]]—[[1846]]
| Выдавецтва =
| Пераклад =
Радок 16:
| Вікікрыніца-тэкст =
}}
'''«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»''' ({{lang-pl|Szlachcic Zawalnia, czyli Białoruś w fantastycznych opowiadaniach}})  — няскончаны празаічны зборнік [[Ян Баршчэўскі|Яна Баршчэўскага]], выдададзены ў [[1844]]—[[1846]] гг у чатырох кнігах. Аўтарская прадмова датуецца [[8 верасня]] [[1844]] года, [[горад Санкт-Пецярбург]].
 
== Змест і праблематыка ==
У «Шляхціцы Завальні» пісьменнік закранае ўсё кола пытанняў, звязаных з беларускай нацыянальнай думкай. Ім робіцца спроба геаграфічнага апісання краю, яго гісторыі і эканамічнага стану. З большай паўнатою Ян Баршчэўскі падае своеасаблівасці нацыянальнага характару беларуса, яго светапогляду і прыгажосць душы<ref>Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пач. XX ст.: Падруч. для філ. фак. пед ВНУ / Т.Э. Багдановіч, У.В. Гніламёдаў, Л.С. Голубеваі інш; Пад агул. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. — 2-е выд., дапрац. — Мн.: Выш. шк., (1998).  — С. 169</ref>.
 
Кампазыцыйна «Шляхціц Завальня» складаецца з трыццаці васьмі частак: апавяданняў-прыпавесцей, устаўных [[навэла|навел]], лірычных адступленняў і ўспамінаў, звязаных паміж сабой асобай слухача і каментатара апавяданняў шляхціца Завальні.
 
У «Шляхціцы Завальні» пісьменнік закранае асобныя пытанні, звязаныя з беларускаю нацыянальнаю думкаю. Ім робіцца спроба геаграфічнага апісання краю, яго гісторыі, эканамічнага стану. Я. Баршчэўскі паказвае своеасаблівасці нацыянальнага характару беларуса, яго светапогляд, раскрывае ўнутраную прыгажосць яго душы. Пры дапамозе сістэмы вобразаў-сімвалаў выказваецца асноўная думка кнігі: Беларусь — гэта край, які мае сваю гісторыю; гэта край, мінулае якога было куды шчаслівейшае, чым сённяшні дзень; край, насельніцтва якога — асобны народ, які можа й павінен жыць паводле законаў ды традыцый сваіх продкаў. Беларусам трэба толькі ўспомніць сваё слаўнае мінулае, тых, хто загінуў за волю ды незалежнасць Бацькаўшчыны; каб іх сэрцы прасякліся мужнасцю, гонарам за сваіх продкаў, што дасць ім адвагу ісці сваім шляхам. Найбольш яскрава ідэю кнігі выяўляе сімвалічны вобраз Плачкі. Пераасэнсаваўшы галоўны вобраз «Трэнасу» [[М. Сматрыцкі|М. Сматрыцкага]], пісьменнік надае яму значэнне галоўнага ідэйнага стрыжня твора, што звязвае разрозненыя апавяданні-прытчы ў цэласны малюнак. Толькі згадаўшы пра яе ў першым томіку (чатыры першыя апавяданні), Я. Баршчэўскі робіць Плачку цэнтральным вобразам ва ўсіх астатніх. Яе бачаць толькі ў Беларусі, на месцах знакамітых бітваў, на могілках, дзе пахаваны славутыя героі. Яна прыносіць сюды кветкі, плача па сваіх дзецях, якія — трэба думаць — або загінулі, або ім яна не можа «даверыць таямніцу свайго сэрца». Просты люд з прычыны свае неадукаванасці, а шляхта ды паны з-за свае неразумнасці ды палахлівасці не могуць зразумець Плачку. А гэта з'яўляецца прычынаю яе слёз. Забытая амаль усімі Плачка-Беларусь мусіць апрануць сялянскі строй, бо вышэйшыя класы беларускага грамадства адвярнуліся ад яе. Паны і шляхта нічога не хочуць ведаць пра Плачку, пагардліва глядзяць на сялянскую сірату. Наадварот, яны звязваюцца з Чарнакніжнікам, аддаюць свой край пад уладу Белае Сарокі, гаспадыні Паўночнае краіны (алегарычны вобраз Кацярыны ІІ), а самі ў вобліку мядзведзяў вартуюць яе багацці. Малюнак, створаны Я. Баршчэўскім, адпавядаў рэальнаму стану нацыянальнага жыцця ў Беларусі. Нацыянальна свядомых людзей былі толькі адзінкі. Але яны былі, і пісьменнік верыць ў лепшае будучае свайго краю, спадзяецца, што паны і шляхта павернуцца да мясцовых праблемаў, мясцовага жыцця, традыцыяй. Ёсць ужо людзі (Сын Буры, Пакутны Дух), якія ведаюць, хто такая Плачка, сваёй дзейнасцю імкнуцца пашыраць веды пра яе. Шляхціц Завальня ды асобныя яго госці таксама разумеюць Плачку.
== Літаратура ==
 
* Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Мн., "Мастацкая літаратура", 1990
Кніга Я. Баршчэўскага, напісаная на [[польская мова|польскай мове]], накіравана да адукаваных землякоў, якія не ведаюць роднае мовы, пагарджаюць ды адцураліся ад яе. А выракшыся свайго народа, чалавек не можа ведаць яго традыцый, звычаяў, яго душу, не можа зразумець яго філасофію. Такія людзі звысока, з пагардаю глядзяць на ўсё сваё; яны не ведаюць свайго ды не прызнаюць за ім аніякае вартасці. Ян Баршчэўскі ж сваім творам імкнуўся пазнаёміць суайчыннікаў з уяўленнямі простага люду, з філасофіяй яго паняццяў. Пісьменнік спрабуе давесці, што народ, які стварыў такую высокамастацкую, паэтычную культуру, заслугоўвае іншых адносінаў да сябе<ref>М. Хаўстовіч (1999)</ref>.
 
== Выданні ==
* Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Ян Баршчэўскі. — Мн.,: "Мастацкая літаратура", 1990.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пач. XX ст.: Падруч. для філ. фак. пед ВНУ / Т. Э. Багдановіч, У. В. Гніламёдаў, Л. С. Голубеваі інш; Пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — 2-е выд., дапрац. — Мн.: Выш. шк., 1998.
* ''Хаўстовіч М.'' XIX стагоддзе. Навукова-літаратурны альманах. Кніга першая. — Мн.: БДУ, 1999.
 
[[Катэгорыя:Беларуская літаратура]]