Канальны ўзровень: Розніца паміж версіямі

1 байт дададзены ,  6 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
{{Мадэль OSI}}
'''Канальны ўзровень''' ({{lang-en|Data Link layer}}) — другі ўзровень [[Сеціўная мадэль OSI|сеціўнай мадэлі OSI]], прызначаны для перадачы інфармацыі [[Вузел сеткі|вузлам]], якія знаходзяцца ў тым жа [[Сегмент сеткі|сегменце]] [[Лакальная сетка|лакальнай сеткі]]. Таксама можа ўжывацца для выяўлення і, магчыма, выпраўлення памылак, якія ўзнікаюць на [[Фізічны ўзровень|фізічным узроўні]]. Прыкладамі пратаколаў, якія працуюць на канальным узроўні, з'яўляюцца: [[Ethernet]] для лакальных сетак (шматвузлавыя), [[PPP, сеціўны пртакол|Point-to-Point Protocol (PPP)]], [[HDLC]] і [[ADCCP]] для злучэнняў [[пункт-пункт]] (двухвузлавыя).
 
Канальны ўзровень адказны за дастаўку [[Кадр, тэлекамунікацыі|кадраў]] паміж прыладамі, уключанымі ў адзін сеткавы сегмент. Кадры канальнага ўзроўню не пакідаюць межаў сеткавага сегмента. Функцыі міжсеткавай [[Маршрутызацыя|маршрутызацыі]] і глабальнай [[Сеткавы адрас|адрасацыі]] ажыццяўляюцца на больш высокіх узроўнях мадэлі OSI, што дазваляе пратаколам канальнага ўзроўню засяроддзіцца на лакальнай дастаўца і адрасацыі.