Валянцін Віктаравіч Волкаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Адукацыя: вікіфікацыя
др →‎Творчасць: вікіфікацыя
Радок 77:
Ілюстраваў і аформіў шэраг кніг для [[Беларусь, выдавецтва|Дзяржаўнага выдавецтва БССР]] (1928—1941). Стварыў сюжэтна-тэматычныя карціны, прысведчаныя гістарычнаму мінуламу Беларусі, грамадзянскай вайне ў Расіі і [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайне]], сучаснасці.
 
Творам Волкава ўласцівы рэалізм вобразаў, складанасць кампазіцыйных пабудоў, у якіх адчуваецца ўплыў традыцый акадэмічнай школы, стрыманая каляровая гама, дакладнасць дэталей. Сярод работ «Кастусь Каліноўскі» (1923), «Барыкады» ([[1923 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|1923]]), «Малатабоец» ([[1926 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|1926]]), «Партызаны» ([[1928 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|1928]]), «Мінск 3 ліпеня 1944 года», «Студэнты» і інш. У партрэтным жанры прадаўжаў традыцыі псіхалагічнага партрэта рускага рэалістычнага мастацтва 2-й паловы 19 ст. Імкнуўся да глыбокага пранікнення ў характар людзей, адлюстравання іх грамадзянскай значнасці. Сярод лепшых твораў: партрэты [[Максім Адамавіч Багдановіч|М. Багдановіча]] (1927), мастака [[Мікалай Іванавіч Гусеў|М. Гусева]] ([[1950 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|1950]]), [[Максім Горкі|М. Горкага]] ([[1951 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|1951]]), партрэты дзеячаў [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы|тэатра імя Я. Купалы]], партрэт хірурга Ю. Лося і інш<ref name="БС"/>. Шырокую вядомасць атрымала яго велізарная кампазіцыя «Мінск 3-га ліпеня 1944 года».
 
Спадчына В. В. Волкава мае значную каштоўнасць: партрэты, пейзажы, эскізныя малюнкі карцін, дзе ён поруч з глыбокім псіхалагічным вобразам прадэманстраваў дасканалае валоданне пластычнай формай, тонкі густ у выкарыстанні фактурных магчымасцей алоўкавага штрыха («Трактарыстка» ([[1956 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|1956]]), партрэт хірурга Р. Р. Чарковай ([[1960 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|1960]]) і інш.).
 
{{зноскі}}