Паланэз Агінскага (фільм): Розніца паміж версіямі

др
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
 
== Сюжэт ==
Гісторыя пра маленькага скрыпача, які стаў сіратой у першы дзень вайны. Бадзяючыся па вёсках заходняй Беларусі ў пошуках ежы, ён трапляе ў партызанскі атрад. Адцягваючы ўвагу салдат фашысцкага пікету ігрой на скрыпцы, юны Васіль забяспечвае прыкрыццё сапёрнай групе, якая мініруе чыгуначны мост.
 
На наступную аперацыю па падрыве ваеннага эшалона адпраўляецца ўжо сам Вася разам з адным з партызанаў атрада. Пасля ўдалага выбуху складоў, сябра арыштоўвае патруль, а Васіль здолеў схавацца ў каталіцкім касцёле. Там ён знаёміцца ​​з польскім арганістам Франакам.