Уладзімір Восіпавіч Марзон: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Уладзімір Восіпавіч}} {{вызн|1=Марзон}} ([[19 лістапада|7(19) лістапада]] [[1881]], [[Заслаўе|м. Заслаўе]] Мінскага пав. — [[6 верасня]] [[1954]]), беларускі хірург.
 
Скончыў Юр'еўскі (Тарту) універсітэт (1911). Працаваў земскім ўрачом Бабруйскага павета, хірургам Глускай участковай бальніцы (1911—1913), хірургам Бабруйскай (у Бобруйску дасюль бальніцу<ref>Гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі</ref>, дзе працаваў У. Марзон, завуць "марзонаўкай")<ref>У. Марзон пазней успамінаў пра пачатак сваёй працы ў Бабруйску: «''Хворых у шпіталі было не шмат, у дзень амбулаторна прымалі 20-40 чалавек. Лячылі хворых фэльчары, доктар заязджаў толькі на 15-30 хвілін. Не было ніякай хірургічнай дапамогі. Хворыя бабруйчане, якім было патрэбнае неадкладнае хірургічнае ўмяшанне, былі вымушаныя ехаць у Мінск. Сяляне з ушчэмленнай грыжай і іншымі хваробамі, лячэнне якіх патрабавала аперацыі, паміралі ў шпіталі''».</ref> і іншых бальніц Мінскай губерні (1913—1915). Служыў ваенным хірургам (1915—1917), хірургам, загадчыкам хірургічнага аддзялення, загадчыкам Бабруйскай гарадской бальніцы (1917—1934), у 1932—1934 пры бальніцы дзейнічаў філіял Істытута ўдасканалення ўрачоў, які падрыхтоўваў урачэй-хірургаў, філіял узначальваў дацэнт У. Марзон.<ref>Намаганнямі У. Марзона, у 1918 у бальніцы было адкрытае хірургічнае аддзяленне, прыбудаваны аперацыйны блок і пабудаваны цагляна-драўляны корпус на 50 ложкаў, тым жа 1918 пры гарадской гасцініцы адкрытая амбуляторыя, у 1920 на Бярэзінскім форштаце заснаваная другая амбуляторыя, у 1923 у Бабруйску адкрытыя две бальніцы на 200 ложкаў, тры дыспансеры і рэнтгенкабінэт, Дом немаўляці, дзіцячая кансультацыя, цэнтральная амбулаторыя, паліклініка, Дом санітарнай асветы, у 1924 у Бабруйску арганізаваная санітарна-эпідэміялагічная служба і адкрыты Дом адпачынку.</ref> Кандыдат медыцынскіх навук, прафесар (1935). Загадчык кафедры хірургіі і кансультант Магілёўскай абласной бальніцы (1934—1935). Загадчык кафедры аператыўнай хірургіі Віцебскага медыцынскага інстытута (1935—1941). Удзельнік [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. Супрацоўнік упраўленняў Міністэрства аховы здароўя [[БССР]] (1943—1949), галоўны ўрач бальніцы лячэбна-санітарнага упраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР (1947—1949). Загадчык кафедры хірургіі (1947—1949), дырэктар (1949—1953) Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў.
 
Навуковыя працы прысвечаны дыягностыцы і эпідэміялогіі хірургічных захворванняў брушной поласці, удасканаленню аператыўных метадаў лячэння гінекалагічных і уралагічных хвароб.