Нагасакі (прэфектура): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
др тэрасавае
Радок 30:
Прэфектура Нагасакі была ўтворана на месцы былых правінцый [[правінцыя Ікі|Ікі]], [[правінцыя Цусіма|Цусіма]] і заходняй часткі [[правінцыя Хідзэн|правінцыі Хідзэн]]. Гістарычна гэтыя землі выконвалі ролю японскага акна ў развіты свет. Геаграфічная блізкасць да мацерыка абумовіла іх характар транзіцёра карэйскіх, кітайскіх і еўрапейскіх цывілізацыйных дасягненняў у Цэнтральную Японію. У сярэднявечча на землях прэфектуры існавалі буйныя міжнародныя порты [[горад Хірада|Хірада]] і [[Нагасакі]]. У 17 — 19 стст. востраў [[Дэдзіма]] быў адзіным легальным месцам кантактаў японцаў з еўрапейцамі. Менавіта адтуль пачалася вестэрнізацыя краіны. У найноўшыя часы прэфектура стала апорай [[Імператарскі флот Японіі|Імператарскага флоту]], што спрыяла развіццю мясцовага [[суднабудаванне|суднабудавання]] і [[вугальная прамысловасць|вугальнай прамысловасці]]. Гарады Нагасакі і [[Сасеба]] ператварыліся ў адны з самых буйных урбаністычных цэнтраў рэгіёна<ref name="Ниппоника" />.
 
З 1950-х гг. аснова гаспадаркі прэфектуры — традыцыйнае суднабудаванне, [[рыбалоўства]], [[сельская гаспадарка]] і [[турызм]]. Аддаленасць Нагасакі ад палітычных і эканамічных цэнтраў краіны з'яўляецца прычынай адставання развіцця сельскай мясцовасці. Прэфектура займае 2-е месца ў Японіі па вылоўліваннівылаве рыбы і морапрадуктаў. Доля вылоўліваннявылаву буйныхбуйнымі і сярэдніхсярэднімі кампанійкампаніямі складае 70 %, хоць яны складаюць толькі 10 % ад агульнай колькасці ўсіх рыбацкіх прадпрыемстваў прэфектуры. Асноўнай галіной сельскай гаспадаркі з'яўляецца [[тэраснаетэрасавае земляробства]]. ВырошчваюццаВырошчваюць пераважна [[бульба|бульбу]], [[батат]], [[мандарыны]], [[ячмень]]. [[Рысаводства]] развіта слаба з-за непрыдатнасці рэльефу<ref name="Ниппоника" />.
 
Насельніцтва прэфектуры Нагасакі паступова скарачаецца. У [[1960]] годзе яно складала каля 1,76 млн чалавек, у [[1970]] годзе — 1,57 млн, у [[1980]] годзе — 1,59 млн, у [[1995]] годзе — 1,54 млн чалавек. Паводле даных [[Перапіс насельніцтва Японіі, 2005|перапісу 2005 года]] ў прэфектуры пражывала 1,47 млн чалавек. Рэзкае скарачэнне насельніцтва мае месца на аддаленых астравах прэфектуры, якія да закрыцця вугальных шахт у 1970-х гадах былі цэнтрамі вугальнай прамысловасці. На гэтым фоне назіраецца частковы дэмаграфічны рост у населеных пунктах, якія прылягаюць да гарадоў Нагасакі і Сасеба, у горадзе [[Омура]], дзе працуе [[аэрапорт Нагасакі]], турыстычным цэнтры [[Сімабара]], а таксама горадзе [[Сайкай]], дзе размешчана [[цеплавая электрастанцыя]]<ref name="Ниппоника" />.
 
== Сімволіка ==