Розніца паміж версіямі "Дварэц (Дзятлаўскі раён)"

др
Упершыню Дварэч згадваецца ў [[15 стагоддзе|XV стагоддзі]] як уладанне князя Фёдара Даўголдавіча, пазней [[Свідрыгайла Альгердавіч|Свідрыгайлы]], з [[1451]] — канцлера літоўскага [[Міхал Кезгайлавіч|Міхала Кезгайлы]]. У 1516 годзе [[Мікалай Янавіч Кезгайла|Мікалай Кезгайла]] збудаваў тут касцёл, паселішча атрымала статус мястэчка. Мясцовасць уваходзіла ў склад [[Наваградскі павет|Наваградскага павета]] [[Новагародскае ваяводства|Навагрудскага ваяводства]].
 
[[Выява:Dvarec. Дварэц (XX1900).jpg|thumb|злева|250px|Стары касцёл, фота пач. [[20 стагоддзе|XX ст.]]]]
 
У [[1554]]—[[1555]] Дварэц знаходзіўся ва ўладанні [[Іван Гарнастай|Івана Гарнастая]], з [[1555]] да канца [[16 стагоддзе|XVI стагоддзя]] — Соф'і Кезгайлаўны. У канцы [[16 стагоддзе|XVI ст.]] маёнтак перайшоў да [[Род Завішаў|Завішаў]]. У [[17 стагоддзе|XVII стагоддзі]] ў тутэйшым касцёле знаходзіўся цудоўны абраз Маці Боскай.