Глеб Усяславіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 77:
Імкнуўся пашырыць свой удзел. Неўзабаве па смерці бацькі пачаў вайну з братамі — выгнаў [[Давыд Усяславіч|Давыда]] і, магчыма, [[Раман Усяславіч|Рамана]]. У 1104<ref>[[Іпацьеўскі летапіс]]</ref> годзе абараняў Менск ад аб'яднанага войска паўднёварускіх князёў — вял.кн.кіеўскі [[Святаполк Ізяславіч]] паслаў супраць Глеба ваяводу [[Пуцята Вышаціч|Пуцяту Вышаціча]], [[Пераяслаўскае княства|князь пераяслаўскі]] [[Уладзімір Манамах|Уладзімір Усеваладавіч (Манамах)]] — свайго сына [[Яраполк Уладзіміравіч|Яраполка]], [[Чарнігаўскае княства|князь чарнігаўскі]] {{нп3|Алег Святаславіч||ru|Олег Святославич}} прыйшоў сам і прывёў глебавага брата [[Давыд Усяславіч|Давыда]]. Мэтай, верагодна, было вяртанне Давыду ўдзела<ref>Рапаў…</ref>. Аднак паход на Менск не меў поспеху<ref name="БС"/>, верагодна таму, што вял.кн. кіеўскі Святаполк не хацеў паразы Глеба — свайго сваяка і саюзніка.
 
На пачатак XI ст. тэрыторыю абапал Дняпра са «шляхам з вараг у грэкі» кантраляваў непасрэдна Кіеў<ref>БМ{{sfn|«На Рши у Смолиньска»|1997|с.=19.</ref>;}}. У Смаленскім княстве, вылучаным у 1054 годзе, у 2-й палове XI ст. часта мяняліся князі і не было ўмоў для інтэнсіўнага збірання тэрыторыі, да канца XI ст. яго заходнімі воласцямі ў Падняпроўі былі Басея і Мірацічы, якія ахоплівалі басейны рэк Басі і Мярэі<ref>БМ с.17, 19.</ref>. Напэўна, са згоды вялікага князя Святаполка Глеб далучыў да сваіх уладанняў землі па берагах Дняпра, дзе пабудаваў крэпасці ў [[Горад Орша|Оршы]], [[Гарадскі пасёлак Копысь|Копысі]] і іншыя (напр. гарадзішчы каля в. Стражава і Германы Дубровенскага р-на<ref>БМ с.19.</ref>), умацаванні ва ўсіх гэтых паселішчах з'явіліся на пачатку XII ст.<ref>БМ с.19.</ref><ref>Ляўко В. М. Смаленска-Полацкае… С. 174—175.</ref>. У канцы XI ст. Смаленскае княства ўрэшце замацавалася за дзецьмі Уладзіміра Усеваладавіча, якія, напэўна, таксама імкнуліся атрымаць кантроль над Дняпром, што было прычынай іх варожасці да Глеба<ref>БМ с.19.</ref>.
 
У 1106 годзе, магчыма, Глеб разам з братамі ўдзельнічаў ў няўдалым паходзе на [[Земгалы|земгалаў]]. Імкнуўся аб'яднаць вакол Менска шэраг гарадоў Полацкай зямлі, у выніку чаго далучыў да свайго княства Оршу, Копысь і [[Друцк]]<ref>''Семянчук, Г.'' Глеб Усяславіч / Г. Семянчук // [[Энцыклапедыя гісторыі Беларусі]]: У 6 т. Т. 3. [[Гімназія|Гімназіі]] — [[Кадэнцыя]] / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: [[Генадзь Пятровіч Пашкоў|Г. П. Пашкоў]] (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, [[1996]]. — 527 с.: іл. — С. 43. ISBN 985-11-0041-2.</ref>.