Глеб Усяславіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 86:
[[Выява:Схема Мінскага замчышча і месцы археалагічных раскопаў.gif|thumb|Схема месцазнаходжання [[Сярэднія вякі|сярэдневяковага]] [[гарадзішча]] Менска на плане сучаснага горада. <small>Каляровыя пазначэнні з нумарамі — месцы праведзеных [[Археалогія Беларусі|археалагічных]] раскопаў.</small>]]
 
Па смерці Святаполка (16.4.1113) вялікім князем кіеўскім быў абраны Уладзімір Усеваладавіч (Манамах) — праціўнік Святаполка і Глеба, які разыходзіўся з імі па многіх пытаннях, у т. л. па спадчынных правах на княжанні. У 1116 годзе Глеб напаў на зямлю [[дрыгавічы|дрыгавічоў]] і спаліў [[Горад Слуцк|Слуцк]]<ref name="БС"/>, які належаў Уладзіміру. Паводле летапісу, Уладзімір, быццам, угаворваў Глеба вырашыць пытанні мірам, але Глеб, быццам, не хацеў прызнаваць сябе вінаватым і абвінавачваў ва ўсім самога Уладзіміра. Урэшце, на Менскае княства быў скіраваны ўдар шматлікага войска з трох бакоў — Кіева і Пераяслава, СмаленскаяСмаленска і Чарнігава. Смаленскі князь [[Вячаслаў Уладзіміравіч|Вячаслаў]] (сын Уладзіміра) захапіў Оршу і Копысь. Аб'яднанае войска князя чарнігаўскага {{нп3|Давыд Святаславіч|Давыда Святаславіча|ru|Давыд Святославич}} (стрыечнага брата Уладзіміра) і князя пераяслаўскага [[Яраполк Уладзіміравіч|Яраполка]] (сына Уладзіміра) узяло прыступам [[Горад Друцк|Друцк]]. Сам Уладзімір скіраваўся да Менска і аблажыў горад. Двухмесячная аблога не мела поспеху, але Уладзімір вырашыў працягваць аблогу і загадаў будаваць пад менскім [[дзядзінец|дзядзінцам]] сабе хату на зіму.
 
Глеб, убачыўшы падрыхтоўку да працяглай аблогі, адправіў паслоў да Уладзіміра, які згадзіўся на мірныя перамовы<ref name="БС"/>. Менскі князь выйшаў з горада з дзецьмі і [[дружына]]й і паабяцаў ва ўсім слухацца. Уладзімір павучаў Глеба, як ён павінен паводзіць сябе, і даў яму, паводле летапісу, Менск — такім чынам, як лічаць некаторыя даследчыкі<ref>Загарульскі, Ермаловіч…</ref>{{sfn|«На Рши у Смолиньска»|1997|с=20;}}, забраў значную частку ўладанняў, у т. л. Друцк і Падняпроўе. Сын Уладзіміра Яраполк вывеў у палон жыхароў захопленага Друцка і пасяліў іх у сваім [[Пераяслаўскае княства|Пераяслаўскім княстве]], пабудаваўшы горад {{нп3|Горад Жоўнінэ|Жэлні|ru|Жовнино (Черкасская область))}}.