Розніца паміж версіямі "Сонечнае зацьменне"

2 байты дададзена ,  3 гады таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
[[File:Solar_eclipse_1999_4_NR.jpg|thumb|Сонечнае зацьменне, 11 жніўня 1999]] '''Сонечнае зацьменне''' — астранамічная з'ява, якая заключаецца ў тым, што [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяц]] закрывае (засланяе) цалкам або часткова [[Сонца]] ад назіральніка на Зямлі. Сонечнае зацьменне магчыма толькі падчас маладзіка, калі бок Месяца, звернуты да Зямлі, не асветлены, і сам Месяц не бачны. Зацьменні магчымыя толькі, калі [[маладзік]] праходзіць каля аднаго з двух месяцовых вузлоў (пункты перасячэння бачных арбіт Месяца і Сонца), не далей чым прыкладна ў 12 градусах ад аднаго з іх.
 
[[Файл:Full-be.svg|thumb|Схема сонечнага зацменнязацьмення]]
Сонечнае зацьменне мае розны выгляд для розных пунктаў зямной паверхні. Паколькі дыяметр Месяца ў 400 разоў меншы за дыяметр Сонца і Месяц знаходзіцца прыкладна ў 400 разоў бліжэй да Зямлі, то на небе Сонца і Месяц здаюцца дыскамі аднолькавых памераў. Таму пры поўным сонечным зацьменні Месяц можа цалкам накрыць яркую паверхню Сонца, пакінуўшы пры гэтым адкрытай сонечную атмасферу. Пры праходжанні паміж Сонцам і Зямлёй маленькі па памерах Месяц не можа цалкам зацяніць Зямлю. Дыск Сонца будзе цалкам закрыты толькі
для назіральніка, які знаходзіцца ўнутры конуса месячнага ценю, найбольшы дыяметр якога на паверхні Зямлі не перавышае 270 км. Толькі з гэтай параўнальна вузкай зоны зямной паверхні, куды падае цень ад Месяца, будзе бачным поўнае сонечнае зацьменне. Там жа, куды падае паўцень ад Месяца, унутры так званага конуса месячнага паўценю, будзе бачным частковае сонечнае зацьменне.