Налібоцкая пушча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 39:
Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя пясчаныя і супясчаныя. Найбольш забалочаная тэрыторыя па далінах рэк [[Заходняя Бярэзіна|Бярэзіна]], [[рака Іслач|Іслач]], [[Рака Волка, прыток Заходняй Бярэзіны|Волка]] і ў ніжнім цячэнні [[рака Уса, прыток Нёмана|Усы]], дзе на [[тарфяна-балотныя глебы|тарфяна-балотных глебах]] растуць алешнікі і бярэзнікі. Сярод яловых лясоў шмат чарнічных і кіслічных. Цэнтральная і ўсходняя частка пушчы менш забалочаны, тут пашыраны хвойнікі розных тыпаў — ад верасова-імшыстых да вярховых сфагнавых. Распаўсюджаны вытворныя бародаўчатабярозавыя лясы. Дубовыя лясы належаць да яловых дуброў. Сустракаюцца ясянёвыя лясы. Сярод рэдкіх раслін: [[купальнік горны]], [[луннік ажываючы]], [[лілея кучаравая]] і інш.
 
Фаўна пушчы характэрная для лясоў сярэдняй паласы Беларусі. Водзяцца: [[Зубр еўрапейскі|зубр]], [[алень высакародны|алень]] (рэакліматызуецца з 1975), [[лось]], [[дзік]], [[Ліс звычайны|ліс]], [[янотападобны сабака]], [[лясная куніца]], чорны тхор, норка, [[гарнастай]], [[заяц-русак]]; у вадаёмах і поймах — [[Бабёр еўрапейскі|бабёр]], выдра. Птушкі: [[глушэц]], [[цецярук]], рабчык, [[чорны бусел]], [[малы арлец]], [[звычайны зімародак]] і інш. У рэках трапляецца рэдкі для Беларусі від рыб — харыус. Напачатку XXXXI ст. ў Налібоцкую пушчу вярнуліся [[буры мядзведзь|бурыя мядзведзі]]<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=171165 nn.by]</ref>.
 
[[Файл:48-2014-11-17-m.jpg|600px|center|міні|Серыя паштовых марак Беларусі «Налібоцкая пушча»]]