Міжнародная асацыяцыя беларусістаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Удакладненні па апошнім Кангрэсе.
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
== Гісторыя ==
 
Утворана 26 траўнямая 1991 г. на ўстаноўчым сходзе ў [[Горад Мінск|Мінску]]. Сузаснавальнікамі асацыяцыі выступілі [[Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь]], [[Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь]], [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь]], а таксама [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі]].
 
'''Міжнародныя кангрэсы беларусістаў''' праводзіліся:
 
* І — 25-27 траўнямая 1991 г., Мінск
 
* ІІ — «Беларусь паміж Усходам і Захадам», 15-18 траўнямая 1995 г., Мінск
 
* ІІІ — Першая сесія — «Беларусь і сусветная супольнасць: узаемадзеянне і ўзаемаўзбагачэнне культур (Да 2000-годдзя хрысціянства)», 21-25 траўнямая 2000 г., Мінск; другая сесія — «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый», 4-7 снежня 2000 г., Мінск
 
* IV — «Беларуская культура ў кантэксце культур еўрапейскіх краін», 6-9 чэрвеня 2005 г., Мінск
 
* V — 20-21 траўнямая [[2010]] г., Мінск
* VI — 27-29 траўнямая [[2015]] г., Мінск
 
З 1993 г. у заснаванай ГА «МАБ» серыі «[[Беларусіка=Albaruthenica]]» выдадзены шэраг зборнікаў па гісторыі культуры Беларусі.
 
У 1996—2002 гг. МАБ выдаваў штомесячны інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь «[[Кантакты і дыялогі]]» (выйшлі 82 нумары). У 2000 г. два нумары бюлетэня (першы з іх здвоены) выйшлі на англійскай мове. З cакавіка 2003 г. «Кантакты і дыялогі» ў выглядзе асобных старонак друкуюцца ў газеце «Голас Радзімы». З траўнямая 1991 г. па чэрвень 2005 г. старшынёй МАБ быў прафесар [[Адам Мальдзіс]]. У 2005—2010 гг. старшынёй МАБ з'яўляўся дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук [[Сяргей Запрудскі]]. З 2010 г. — [[Міхаіл Паўлавіч Касцюк|Міхаіл Касцюк]] (Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, [[Інстытут гісторыі НАНБ|Інстытут гісторыі]]). Намеснікі старшыні: [[Герман Бідэр]] (Аўстрыя, Зальцбургскі ўніверсітэт), Зінаіда Гімпелевіч (Канада, Універсітэт Ватэрлоа), Юрый Лабынцаў (Расія, Масква, Расійская акадэмія навук), Рыгор Піўтарак (Украіна, Кіеў, Нацыянальная акадэмія навук Украіны), Міхал Саевіч (Польшча, Люблінскі ўніверсітэт), [[Алесь Суша]] ([[Нацыянальная бібліятэка Беларусі]]). Навуковы сакратар — Ірына Савіцкая.
 
У 2015 годзе дэлегатамі VI Міжнароднага кангрэса беларусістаў старшынёй Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (МАБ) быў выбраны намеснік дырэктара па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі [[Алесь Суша]].