Берлін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
One picture in higher resolution and better colours
Радок 211:
* [[Берлінскі метрапалітэн]]
* [[Берлінскі трамвай]]
 
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Берліна}}
[[Выява:Bundesarchiv Bild 183-R77767, Berlin, Rotarmisten Unter den Linden.jpg|thumb|left|Савецкія салдаты на вуліцы Унтэр-дэн-Ліндэн, май 1945]]
[[Выява:Berlin Blockade-map.svg|thumb|left|Падзел Берліна па сектарах акупацыі саюзнымі войскамі]]
[[Выява:Berlin Alexanderplatz BW 3.jpg|thumb|150px|[[Берлінская тэлевежа]]]]
 
Першыя звесткі аб пасяленнях на месцы сучаснага горада датуюцца 1192, першае ўпамінанне горада з'яўляецца ў канцы 12 стагоддзя. У сярэдзіне 15 стагоддзя Берлін становіцца сталіцай маркграфства Брандэнбург. З гэтага часу і да 1918 прадстаўнікі дома Гогенцолернаў кіравалі з Берліна спачатку як князі-выбаршчыкі Брандэнбурга, потым як каралі Прусіі і ўрэшце як германскія імператары. У выніку пераўтварэння ў рэзідэнцыю імперскіх выбаршчыкаў Берлін страціў у 1451 статус вольнага [[Ганза|ганзейскага]] горада.
 
З 1539 афіцыйнай рэлігіяй уладароў Берліна (а значыць і жыхароў горада) становіцца лютэранства. Гаспадары Брандэнбурга заахвочваюць іміграцыю ў Берлін французскіх гугенотаў, пад канец 16 стагоддзя доля французаў у насельніцтве горада дасягае 20 %, яны аказваюць моцны ўплыў на культурнае жыццё горада. Берлін моцна пацярпеў ад Трыццацігадовай вайны 1618—1648.
 
У сярэдзіне 18 стагоддзя Берлін становіцца цэнтрам [[Асветніцтва]] ў Германіі.
 
Індустрыяльная рэвалюцыя 19 стагоддзя пераўтварыла Берлін: насельніцтва і прамысловасць горада раслі хуткімі тэмпамі; горад стаў галоўным прамысловым, транспартным і гандлёвым цэнтрам Германіі, а з 1871 — і палітыка-адміністрацыйным цэнтрам — сталіцай утворанай Германскай імперыі. У 1881 горад аддзяляецца ад Брандэнбурга.
 
Горад імкліва развіваецца ў пачатку 20 стагоддзя пасля Першай сусветнай вайны ў якасці сталіцы Веймарскай рэспублікі. Насельніцтва горада дасягае чатырох мільёнаў чалавек.
 
У студзені 1933 да ўлады прыходзяць нацысты. Адбываюцца [[Крыштальная ноч]], Ванзейская канферэнцыя. У Берліне праходзяць Алімпійскія гульні 1936, распрацоўваюцца планы ператварэння яго ў Сталіцу свету Германію. Вызвалены ад нацыстаў савецкай арміяй у выніку Берлінскай аперацыі 1945.
 
Пасля вайны падзелены саюзнікамі на 4 зоны акупацыі. Пазней з трох заходніх зон створаны [[Заходні Берлін]] з асобым міжнародным статусам, усходні Берлін стаў сталіцай [[ГДР]]. Уз'яднаны ў 1990, з 1991 — сталіца [[ФРГ]].
 
== Раёны горада ==