Розніца паміж версіямі "Мікола Іванавіч Ермаловіч"

арфаграфія
др (+выява)
(арфаграфія)
{{вызнч|1=Мікола Іванавіч}} {{вызн|1=Ермаловіч}} ([[29 красавіка]] [[1921]], в. Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне (цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл.) — [[5 сакавіка]] [[2000]], [[Мінск]]; Псеўданімы: ''Сымон Беларус'', ''М. Ермолов'', ''Я. Мікалаеў'', ''Мікола Наваселец'', ''М. Ярмолаў''), вядомы беларускі публіцыст, крытык і літаратуразнаўца, заснавальнік новай беларускай [[Рамантычная гістарыяграфія|рамантычнай гістарыяграфіі]], аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960-1980-х.
 
У [[1938]] скончыў Дзяржынскую сярэднюю школу, і паступіў на беларускае аддзяленне літаратурнага факультэта [[Мінскі педінстытут|Мінскага педінстытута]] дзе да пачатку [[Другая Сусветная вайна|2-ой сусветнай вайны]] скончыў тры курсы. З-за дрэннага зроку быў вызвалены ад службы ў арміі, эвакуіраваўся і працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў в. Лабаскі [[Мардовія|Мардоўскай АССР]]. У [[1943]] вярнуўся ў [[Беларусь]], дзе щў 1943-1944 працаваў настаўнікам у Суражы Віцебскай вобл, у 1944-1946 - у Дзяржынску Мінскай вобл. З [[1946]] аднавіў вучобу ў педінстытуце, які скончыў у 1947, у [[1947]]-[[1948]] вучыўся ў аспірантуры пры педінстытуце. У 1948-[[1955]] - выкладчык беларускай літаратуры ў Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце, а пасля яго закрыцця, у 1955-[[1957]], - загадчык метадычнага кабінета Маладзечанскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. У кан. 1957 выйшаў на пенсію з прычыны значнага пагаршэння зроку. З гэтага часу Ермаловіч актыўна пачынае займацца гістарычна-даследчай дзейнасцю, галоўныя тэмы - гісторыя Беларусі [[9 стагоддзе|9]]-[[14 ст.]] Жыў у [[Маладзечна]]. Член СП СССР (з 1989).
 
Актыўную літаратурную дзейнасць пачаў у [[1948]]. Выступаў ў друку з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі, гістарычнымі нарысамі. Друкаваўся ў маладзечанскай раённай газеце, альманаху «Нарач», газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», часопісах «Полымя», «Нёман», «Маладосць», навуковых зборніках. У [[1963]] Ермаловіч распачынае выдаваць рукапісны самвыдавецкі часопіс «Падснежнік», чатыры выпускі якога выйшлі да [[1964]]. Вынікам даследніцкай працы было напісанне ў [[1968]] кнігі «Па слядах аднаго міфа» (доўгі час хадзіла самвыдатам, афіцыйна выдана ў [[1989]]). У 1970 выйшла кніга «Дарагое беларусам імя», у 1990 - даследаванне «Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды», у 1994 - «Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд», у 2000 - «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае».
У [[1975]] Ермаловіч узнаўляе выпуск «Падснежніка», але пад новай назвай «Гутаркі», да 1976 выйшла блізу 50 выпускаў. «Гутаркі» шматразова перадрукоўваліся, перапісваліся, распаўсюджваліся сярод беларускай інтэлігенцыі. «Гутаркі» выдаваліся Ермаловічам пад псеўданімам Сымон Беларус. Назву «Гутарка» аўтар абраў таму, што ў 19 ст. «гутаркі» былі найбольш пашыраным жанрам нелегальнага друку. У сваім выданні Ермаловіч змяшчаў творы, якія не маглі быць апублікаваныя ў афіцыйным друку з-за сваёй сацыяльнай і палітычнай накіраванасці. Аўтар рыхтаваў матэрыялы ў Мінску (у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР), друкаваў у Маладзечне на друкарцы, а потым перадаваў Яўгену Куліку для памнажэння. Нумар выходзіў прыкладна раз на тыдзень.
 
Мікола Ермаловіч — заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, якая супярэчыла афіцыйным савецкім канцэпцыям гісторыі Беларусі. Працы Ермаловіча ў значнай ступені паўплывалі на фармаванне сучаснай грамадскай думкі і гістарыяграфіі Беларусі. Паводле палітычных матываў галоўныя канцэптуальныя працы Ермаловіча не маглі з'яўляцца ў афіцыйным друку. Таму рукапісы Ермаловіча ў 1970-1980-х абарачаліся ў непадцэнзурным друку. Самвыдавецкі памнажалася праца «Па слядах аднаго міфа: Ці было літоўскае заваяванне Беларусі?». Самвыдавецкі памнажаліся і працы М. Ермаловіча, апублікаваныя і ў афіцыйным друку. Так, да прыкладу, рабіліся фотакопіі з працы Ермаловіча «Балцкія плямёны» (газэтагазета «Голас Радзімы», 05.11.1981). У машынапісным выглядзе пашыралася праца «У духу застойнага часу». Гэты артыкул Ермаловіча напісаў у адказ на артыкул [[Васіль Мялешка|В. Мялешкі]] і [[Зіновій Юльевіч Капыскі|З. Капыскага]] «Фактам вопреки» («Советская Белоруссия», 28.07.1987). Пасля таго, як рэдакцыя «Советской Белоруссии» адмовілася друкаваць яго, артыкул распаўсюджваўся ў машынапісных копіях. Пазней быў апублікаваны ў «Студэнцкай думцы» №3 за 1989 год.
 
Альтэрнатыўнае бачанне гісторыі Беларусі выклікала раздражненне ўлады, некалькі разоў на кватэру да Ермаловіча работнікісупрацоўнікі{{арфаграфія}} КДБ прыносілі позвы з патрабаваннем з'явіцца і разабрацца з «извечной самостоятельностью белорусов». Гістарычныя творы Ермаловіча ляжалі неапублікаванымі ў рэдакцыях часопісаў, нягледзячы на тое, што гэтыя працы былі вельмі папулярныя і ў вялікай колькасьці пашыраліся самвыдатам. Толькі з часоў перабудовы свет пабачылі некалькі працаў Ермаловіча. Ермаловіч атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі за кнігу «Старажытная Беларусь» (1992), прэмію імя У. Караткевіча, узнагароджаны медалём Ф. Скарыны (1993).
 
== Бібліяграфія ==
59

правак