Эдуард Аляксеевіч Белагураў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: дапаўненне
др →‎Біяграфія: дапаўненне, афармленне
Радок 9:
Стварыў шэраг манументальных роспісаў, у тым ліку будынка сярэдняй школы №1 Бабруйска, памяшканняў вучылішчаў № 226, медыцынскага, актавай зале механіка-техналагічнага тэхнікума ў Бабруйску, роспісы ў [[Горад Рагачоў|Рагачове]]<ref>[http://catalog.library.mogilev.by/kray/Znak_new/bobr_gorod/r23p_8.htm Белагураў Эдуард Аляксеевіч]</ref>.
 
Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны і партрэта. Асноўныя творы: «Асенні крос» ([[1975 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|1975]]), «Пачатак вясны» ([[1976 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|1976]]), «Дыялог» ([[1982 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва|1982]]), «Пачатак вясны», «Дзеці вайны», «Вяртанне», «Більярдны шар слоновай косці», «Хірургі. Аперацыя», «Eccetera... Eccetera...», «Каменчыкі з [[:ru:Коктебель|Планерскага]]», «Ілюзіяніст».
 
Аўтар партрэтаў: «Вечар на Сеняжы» — групавы партрэт мастакоў Мікалая Ісаёнка, [[Уладзімір Антонавіч Тоўсцік|Уладзіміра Тоўсціка]], Кацярыны Паплаўскай і самога аўтара, «Партрэт бацькоў», «Будаўніца Марыя Русак»; аўтапартрэтаў: ад кубічных да рэалістычных, глыбока псіхалагічных работ; нацюрмортаў: «Майстэрня мастака» — змяшэнне сюжэтаў высокага неба, нацюрморту і майстэрні мастака, «Палявыя кветкі» і інш.; пейзажаў: «Снежная зіма» і інш.; сюжэтных карцін: напр. «Шаткоўка капусты» — паўстаюць тры пакаленні жанчын: бабуля, маці і дачка.