Свята-Успенская царква (Манькавічы): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}
Радок 1:
'''Свята-Георгіеўская царква''' - праваслаўны [[храм]] у в. [[Вёска Манькавічы, Пастаўскі раён|Манькавічы]] [[Пастаўскага раён]]а [[Віцебскай вобласці]].
 
== Гісторыя ==
На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 19 ст. (да 1895) з бутавага каменю на месцы храма, які згадваецца ў 1654 г. ў сувязі з ахвяраваннем царкве Апалоніяй Зяневіч земляў і сялян'. Набажэнства адноўлены ў 1990-я гг. Абнесена бутавай агароджай.
 
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Асноўны кубападобны аб'ём накрыты пакатым шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане. Да яго далучаны прытвор-званіца, завершаны вежай-званіцай (васьмярык на 2 чацверыках), і паўкруглая апсіда. Арачны ўваходны праём аформлены магутным перспектыўным парталам пад 2-гранным пакрыццём. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: аркатурныя фрызы, вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў.
 
== Інтэр'ер ==
У інтэр'еры ў малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца прытвор і апсіда, вылучаная драўляным іканастасам.
{{зноскі}}
' Собрание древних актов и грамот городов Вильны, Ковна, Трок. Мн., 1848. С. XXXVIII — XXXIV. Акт № 126.
 
== Літаратура ==
* Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
 
{{няма катэгорый}}