Дэулінскае перамір’е: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 27:
 
Асноўныя пункты будучага перамір'я былі ўзгоднены яшчэ ў Маскве прадстаўнікамі Рэчы Паспалітай — Янам Грыдзі чым і Крыштафам Сапегам. Спрэчкі працягвалі весціся з нагоды спіса гарадоў, што перадаюцца Рэчы паспалітай, тэрміну перамір'я і тытулаў Міхала Раманава і Уладзіслава Вазы. 20 (30) лістапада пад манастыр прыбыло рускае пасольства. Падчас трох сустрэч у вёсцы Дэвуліна рускае пасольства настойвала на падпісанні прывезенага варыянту перамір'я, не дапушчаючы ўнясення паправак. Найбольш напружанай была сустрэча 26 лістапада (6 снежня), калі палякі і літоўцы наўпрост пагражалі рускім паслам аднаўленнем вайны і нават Смуты, абяцаючы падтрымаць чарговага самазванца. У выніку рускаму пасольству давялося пагадзіцца на ўнясенне паправак. 1 (11) снежня перамір'е было падпісана<ref>Сказание Авраамия Палицына. М., Изд. АН СССР, 1955</ref>.
 
== Умовы перамір'я ==
* Тэрмін перамір'я вызначаўся на 14 гадоў і 6 месяцаў з 25 снежня 1618 года (4 студзеня 1619 года) па 25 чэрвеня (5 ліпеня) 1633 года.
* Расія саступала Рэчы Паспалітай наступныя гарады: [[Смаленск]], [[Рослаўль]], [[Дарагабуж]], [[Горад Белы|Белы]], [[Серпейск]], [[Пуціўль]], [[Трубчэўск]], [[Ноўгарад-Северскі]], [[Чарнігаў]], [[Манастырскі]] з навакольнымі землямі.
* Рэч Паспалітая вяртала Расіі горада: [[Казельск]], [[Вязьма]], [[Мешчоўск]], [[Масальск]] замест гарадоў [[Почап]]а, [[Старадуб]]а, [[Невель|Невеля]], [[Себеж]]а, [[Красны, Смаленская вобласць|Краснага]] і [[Красная Гара, Бранская вобласць|Паповай Гары]] з навакольнымі землямі.
* Азначаныя тэрыторыі павінны былі быць перададзены да 15 (25) лютага 1619 года разам з жыхарамі і маёмасцю. Вярнуцца ў Расію дазвалялася толькі купцам, дваранам і праваслаўнаму духавенству.
* Да 15 (25) лютага 1619 года з рускай тэрыторыі павінны былі быць выведзены як войскі Рэчы Паспалітай, гэтак і ўкраінскія казакі.
* Рускі цар пазбаўляўся тытулаў правіцеля лівонскага, смаленскага і чарнігаўскага.
* 15 (25) лютага павінен быў адбыцца абмен ваеннапалоннымі.
* Вяртанню рускаму боку падлягала [[Нікола Мажайскі|абраз святога Мікалая]], захоплены ў [[Мажайск]]у.
* Рускі і польска-літоўскі бакі абавязваліся летам 1619 года выслаць на новую граніцу камісараў для межавання земляў.
* Рускім і польска-літоўскім купцам давалася магчымасць вольнага перамяшчэння па тэрыторыі краіны, з выняткам Масквы, [[Вільня|Вільні]] і Кракава.
* Уладзіслаў Ваза захоўваў права называцца царом рускім у афіцыйных паперах Рэчы Паспалітай.
 
{{пішу||}}