Бердыж (археалагічны помнік): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Значэнні|Бердыж}}
'''Бердыж''', або '''Бердыжская стаянка''' — археалагічны помнік каля [[Вёска Падлужжа, Чачэрскі раён|в. Падлужжа]] [[Чачэрскі раён|Чачэрскага раёна]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]]. За 0,3 км на поўдзень ад вёскі, на схіле высокага правага берага [[Рака Сож|р. Сож]], ва ўрочышчы Калодзежкі, якое складаецца з паўночнага і паўднёвага яроў[[яр]]оў. [[Культурны пласт]] помніка найлепш захаваўся на поўдні ад яра. Стаянка адкрыта [[К. М. Палікарповіч|К. М. Палікарповічам]] у [[1926]] г. У яе вывучэнні ў далейшым прымалі ўдзел вядучыя спецыялісты ў галіне першабытнай археалогіі, а таксама [[Палеанталогія|палеантолагі]], [[Геалогія|геолагі]] і [[Палеагеаграфія|палеагеографы]]. Раскопкі праводзіліся ў [[1926]] г. [[Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч|К. М. Палікарповічам]] (ускрыта 10 кв. м.), у [[1927]] г. [[Сяргей Мікалаевіч Замятнін|С. М. Замятніным]] (20 кв. м.), у [[1928]]—[[1929]] гг, [[1938]]—[[1939]] гг. [[К. М. ПалікарповічамПалікарповіч]]ам, {{нп3|Пётр Пятровіч Яфіменка|П. П. Яфіменкам|ru|Ефименко, Пётр Петрович}}, [[Глеб Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі|Г. А. Бонч-Асмалоўскім]], [[Валерыян Інакенцьевіч Громаў|В. І. Громавым]], [[Г. Ф. МірчынкамМірчынка]]м (240 кв. м.), у [[1959]] г., [[1968]]—[[1970]] гг. [[Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько|У. Д. Будзько]], [[Л. М. ВазнечукомВазнячук|Л. М. Вазнечук]]ом, М. М. Цыпенка, [[Вера Васілеўна Шчаглова|В. В. Шчагловай]], [[М. В. МотузамМотуз]]ам (130 кв. м.), у [[1971]] г. [[А. Г. Калечыц]] (156 кв. м.). Агульная плошча раскопак склала каля 536 кв. м.
 
Аднак, паколькі раскопкі праводзіліся са значнымі перапынкамі па часе і ў сувязі са стратай у гады вайны даваеннай палявой дакументацыі, у далейшым адны і тыя ж плошчы неаднаразова ўскрываліся паўторна. З улікам распаўсюджання познапалеалітычных артэфактаў тэрыторыі, якую займала старажытнае паселішча, па дадзеных А. Г. Калечыц, мела плошчу каля 500 кв. м.
 
У раскопе [[1926]] г. было знойлзена больш за 700 фауністычных рэшткаў, якія (па вызначэнні В. І. Громава) належалі маманту, каню і мядзведзю, а таксама некалькі дзесяткаў крэменяў, кавалкі касцянога вугалю. Сярод крэменяў былі і штучна апрацаваныя, у т.л. пласціны, адшчэпы. Пасля раскопак С. М. Замятніна з'явілася першае меркаванне аб узросце помніка. Вучоны датаваў стаянку верхнепалеалітычным часам і правёў аналогіі з помнікамі [[Касцёнкі-1]], [[Боршава-1]], [[Гагарына, археалагічны помнік|Гагарына]] і з познаарыяньякскімі помнікамі Маравіі і Ніжняй Аўстрыі ([[Пшэдмасць]], [[Ніжні Вістэрніц]], [[Пекарна]], [[Вілендорф]] і інш.). Велізарную ролю ў высвятленні стратыграфіі культурнага пласта Бердыжа ў перадваенныя гады адыгралі работы Г. Ф. Мірчынка. Зробленыя ім высновы ў наступным былі дэталізаваны і ўдакладнены, але прынцыпова не змяніліся.
 
Працы вучоных, якія вывучалі стаянку ў пасляваеныя гады, былі скіраваны на ўдакладненне стратыграфіі і геалагічных умоў залягання культурнага пласта помніка. Л. М. Вазнячук з гэтай мэтай у 1959 г. заклаў на стаянцы звыш 30 шурфаў. На пачатку 1970-х гг., па меркаванні [[Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько|У. Д. Будзько]] і Л. М. Вазнечука, на помніку 2 культурныя пласты — паселішча ранняга верхняга палеаліту, якое адносілася да кола помнікаў касцёнкаўска-аўдзееўскай культуры больш ранняга, чым Бердыж, і менавіта стаянка — помніка позняга верхняга палеаліту, якую можна датаваць у межах 34 — 22-га тыс. да н.э. Такія высновы лёгеп тлумачыліся рэзкім падзеннем культурных рэшткаў уніз на схіле яра. Пры наяўнасці ўскрытых плошчаў на вяршыні схіла і шурфа на яго днішчы ўсвядоміць адзінства пласта, які меў розніцу ў адзнаках да 4 м, было амаль немагчыма. Для вырашэння гэташа спрэчнага пытання ў 1970 г. у геахраналагічнай лабараторыі Ленінградскага аддзялення Археалагічнага інстытута на падставе аналізу, праведзенага па зубе маманта, была атрыманапершая абсалютная дата помніка. Вынікам прац А. Г. Калечыц, якая зрабіла на стаянке некалькі апорных прадольных і папярочных профіляў, стала выснова аб аднаслойнасці помніка, культурныя рэшткі якога былі пераадкладзены ў выніку магутнага ўздзеяння соліфлюкцыйных працэсаў. Таму аднавіць колькасць і форму касцявых жытлаў, якія, відавочна, тут былі пабудаваны, не ўяўляецца магчымым.